Бірута
Бірута (? — сярэдзіна жніўня 1382) — вялікая княгіня літоўская, жонка Кейстута.
Бірута | |
![]() Ходзька Л. «La Pologne historique...». Малюнак каля 1835—1837 гг. | |
Дата нараджэньня | 1325 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1382 |
Месца сьмерці | Крэва |
Занятак | арыстакратка |
Муж | Кейстут |
Дзеці | Вітаўт |
Пра жыцьцё вялікай княгіні захавалася вельмі мала зьвестак.
Імя рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Бірута (імя)
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Бірута паходзіць ад старажытнага германскага імя Beroidis[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бірута ўтварылася ад германскага bero 'мядзьведзь' (бытавалі германскія імёны Birina, Birico)[2].
Біяграфія рэдагаваць
Паходжаньне яе няпэўнае[3]. Паводле зьвестак Хронікі Быхаўца, якія большасьцю дасьледнікаў разглядаюцца як мітычныя[3], паходзіла з Палангі ў Жамойці:
|
Пэўнай лічыцца толькі тая інфармацыя, што яна належала да дробнага баярскага або нават простага люду[3].
Паводле гэтай жа крыніцы, Кейстут пабачыў дзяўчыну ў Паланзе, закахаўся і прымусам узяў у жонку.
|
Шлюб паміж вялікім князем і Бірутай адбыўся толькі па сьмерці Гедзіміна, не раней за 1342 год.
У часе змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж Кейстутам і ягоным пляменьнікам Ягайлам (1382 год) знаходзілася спачатку ў Горадні, пазьней у Берасьці, дзе вытрымала аблогу свайго заця мазавецкага князя Януша. Па паразе мужа разам зь дзецьмі — у зьняволеньні ў Крэўскім замку.
Згодна з крыжацкімі хронікамі, на загад Ягайлы і Скіргайлы яе ўтапілі. Адначасна ў якасьці помсты за закатаванага Кейстутам Вайдылу павесілі ейнага дзядзьку Відзімонта[3].
Сярод нашчадкаў, якіх Бірута нарадзіла Кейстуту, — Вітаўт, будучы вялікі князь літоўскі.
Памяць рэдагаваць
У сучаснай Летуве вялікая княгіня Бірута (лет. Birutė) лічыцца адной з найбольш папулярных асобаў. Да яе ставяцца як да сымбаля жаноцкасьці.
У цэнтры Палангі знаходзіцца скульптурная выява Біруты, ёй прысьвячаюцца літаратурныя творы, існуе шмат легендаў.
Паводле аднаго з паданьняў, вялікую княгіню пахавалі на гары ў Паланзе[4], якая цяпер носіць ейнае імя. У 1869 годзе на гэтым месцы збудавалі невялікую капліцу.
Галерэя рэдагаваць
-
Бірута. А. Пянькоўскі, 1838 г.
-
Капліца на гары Біруты ў Паланзе,
канец XIX ст. -
Грот на гары Біруты, 2004 г. -
Скульптура «Табе, Бірута»
каля гары Біруты, 2006 г.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ а б в г Шаланда А. Бірута // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 333.
- ^ Чачот Я. Спевы пра даўніх ліцьвінаў // Ад Лідскіх муроў. № 6, 2003.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)