Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі

Аб’яднаная Вялікая Ложа Расіі рэдагаваць

Адраджэньне пачалося з 2000 году, калі значная частка Братоў, якія не пагаджаліся з унутранай палітыкай кіраўніцтва ВЛР і таму выйшлі са складу ВЛР, утварылі Рускую Рэгулярную Вялікую Ложу. Тая, аб’яднаўшыся з часткай Вольных Муляроў, якія зноў пакінулі ВЛР, у 2007 годзе ўвайшла ўсклад Аб’яднанае Вялікай Ложы Расеі. 11 кастрычніка 2008 году на сваёй Прадстаўнічай Асамблеі ў Санкт-Пецярбургу Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі была канчаткова сфармаваная і набыла сваю новую Канстытуцыю і Генэральны Рэглямэнт. Сёньня Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі ўключае ў сябе 13 лож, што месьцяцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Харкаве. У іх складзе прадстаўнікі самых розных прафэсіяў: вайскоўцы, бізнэсмэны, творчая інтэлігенцыя, пэдагогі, лекары, службоўцы — розных узростаў, палітычных і рэлігійных поглядаў. Колькасьць АВЛР на дадзены момант складае 250 братоў.

Высокашаноўныя Ложы пад шатамі Аб’яднанай Вялікай Ложы Расеі:

  1. «Гармония» (Масква)
  2. «Лотос» (Масква)
  3. «Астрея» (СПб)
  4. «Воскресенье» (СПб)
  5. «Сфинкс» (СПб)
  6. «Пеликан» (СПб)
  7. «Юпитер» (Масква)
  8. «Четверо коронованных» (Масква)
  9. «Тетраксис» (Масква)
  10. «Орион» (Масква)
  11. «Феникс» (Масква)
  12. «Геометрия» (Харкаў, Украiна)
  13. «Феникс Украины» (Харкаў, Украiна)

Традыцыйнае рэгулярнае масонства рэдагаваць

11 кастрычніка 2008 г. была ўтвораная Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі (АВЛР). Яна атрымала патэнт ад Вялікай Ложы Францыі — аднаго з буйных традыцыйных рэгулярных паслушэнстваў Францыі — на правядзеньне работ па Старажытным й Прынятым Шатляндзкім Абрадзе. Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі ўваходзіць у лік эўрапейскіх лож традыцыйнага рэгулярнага масонства, якія маюць сяброўскія стасункі зь Вялікай Ложай Францыі. ВЛФ была ўтвораная Найвышэйшай Радай Старажытнага й Прынятага Шатляндзкага Абраду Францыі, самай першай Найвышэйшай Радай Старажытнага й Прынятага Шатляндзкага Абраду ў Эўропе, заснаванай ў 1804 г. На сёньня ВЛФ яднае ў сваіх ложах блізу 30 000 братоў, як у Францыі так і за яе межамі. Яна зьяўляецца адной з самых буйных і аўтарытэтных лож Францыі, якія прадстаўляюць традыцыйнае рэгулярнае эўрапейскае масонства. 10 гадоў таму, сумесна з Вялікай Традыцыйнай Сымбалічнай Ложай «Опера» ВЛФ утварыла Канфэдэрацыю Аб’яднаных Вялікіх Лож Эўропы (КАВЛЭ). Цяпер у КАВЛЭ уваходзіць 15 Вялікіх Лож, і з кожным годам іх робіцца больш. Гэтак будуецца новы незалежны сусьветны ланцуг Вялікіх Лож, не зьвязаных з Аб’яднанай Вялікай Ложай Англіі і ложамі, якія яна прызнае.

Літаратура рэдагаваць

  • Серков А. И. История русского масонства 1845—1945. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1997. — 480 с. ISBN 5-87991-015-6
  • Серков А. И. История русского масонства после Второй мировой войны. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1999. — 445 с. ISBN 5-87991-016-4
  • Серков А. И. История русского масонства XIX века. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 2000. — 400 с. ISBN 5-87991-017-2
  • Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 гг. Энциклопедический словарь. — М.: РОССПЭН, 2001. — 1224 с., илл. ISBN 5-8243-0240-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць