Скарбец
былы населены пункт у Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Скарбец — колішні двор на тэрыторыі сучаснага Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Скарбец | |
трансьліт. Skarbiec | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′44″ пн. ш. 24°40′9″ у. д. / 52.99556° пн. ш. 24.66917° у. д.Каардынаты: 52°59′44″ пн. ш. 24°40′9″ у. д. / 52.99556° пн. ш. 24.66917° у. д. |
± Скарбец |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1897 годзе ў маёнтку Ўладычанскіх пабудаваны быў, паводле праекту архітэктара Лубы, мураваны палацык акружаны паркам. Апошні ўладальнік маёнтку, Міраслаў Уладычанскі быў восеньню 1939 году арыштаваны бальшавікамі[1]. Паводле інфармацыі, якую ягоны ўнук Януш Уладычанскі атрымаў ад гарадзенскай пракуратуры, Міраслаў Уладычанскі ў 1941 годзе быў вызвалены з турмы й выехаў да Ўзбэкістану[1]. Гэта верагодна азначае, што ён быў забіты функцыянэрамі НКУС[1].
Пасьля сядзіба была далучана да калгасу й зруйнавана[1]. Захаваліся толькі руіны, рэшткі піўніц.