Mebyon Kernow
Mebyon Kernow (па-беларуску: Сыны Карнуола) — рэгіянальная палітычная партыя ў Вялікабрытаніі. Выступае за аўтаномію Карнуолу.
Mebyon Kernow Сыны Карнуолу | |
Лідэр партыі | Дык Коўл |
---|---|
Дата заснаваньня | 1951 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | Корнскі нацыяналізм |
Афіцыйны сайт | www.mebyonkernow.org |
Гісторыя
рэдагавацьПартыя заснавана 6 студзеня 1951 году падчас сустрэчы году ў мястэчку Рэдрут у Карнуоле. На гэтым паседжаньні былі прыняты 7 задачаў для партыі:
- Вывучэньне лякальных умоваў і спробы выправіць тое, што можа нанесці шкоду найлепшым інтарэсам Карнуолу на фармаваньне грамадзкай думкі ці іншыя сродкі.
- Падтрымка корнскай мовы.
- Вывучэньне гісторыі Карнуолу з корнскага пункту гледжаньня.
- Прызнаньне кельцкага характару Карнуолу, як адной з шасьці кельцкіх краінаў.
- Публікацыя праспэктаў, публікацыяў у СМІ для папулярызацыі папярэдніх мэтаў.
- Арганізацыя канцэртаў і мерапрыемстваў з корнска-кельцкім калярытам.
- Супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі, якія зацікаўленыя ў захаваньні кельцкага характару Карнуолу.
У 1975 годзе ад Mebyon Kernow адлучылася Корнская Нацыяналістычная партыя, якая падтрымлівала больш правыя эканамічныя пазыцыі і выступала за поўную незалежнасьць Карнуолу ў будучыні.
Удзел ў выбарах
рэдагавацьНа дадзены момант партыя мае 3 (са 123) дэпутатаў у лякальнай радзе Карнуолу.[1] На парляменцкіх выбарах у Вялікабрытаніі 2010 году партыя высунула 6 кандыдатаў, якія разам атрымалі 5379 галасоў, альбо 1,9% ад усіх галасоў па гэтых акругах. Найлепшы вынік атрымаў лідэр партыі, Дык Коўл. Ён атрымаў 2007 галасоў з 47 238, альбо 4,2% па сваёй акрузе.[2]
Супрацоўніцтва зь іншымі партыямі
рэдагавацьПартыя супрацоўнічае з Партыяй Ўэйлзу (Plaid Cymru) і Шатляндзкай нацыянальнай партыяй.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Local Council Political Compositions (анг.)
- ^ Вынікі выбараў на bbc.co.uk (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка партыі (анг.)
- Эўрапейскі свабодны альянс (анг.)
- Kernow X — моладзёвае крыло партыі (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |