Гергард Родэ
Гергард Родэ (па-нямецку: Gerhard Rode; пам. у 1320 годзе) — комтур[1] самбійскі. У некаторых крыніцах пазначаецца як войт самбійскі[2][3], аднак паводле камэнтатараў гэта было непраўдападобна.
У 1320 годзе ўдзельнічаў у крыжацкім нападзе на Меднікі. Падчас бітвы пад Меднікамі дастаўся ў няволю. Пасьля быў спалены ў ахвяру богам[3] разам з канем, зь якім быў зьвязаны[1]. У пісьменных крыніцах Тэўтонскага Ордэну былі зафіксаваныя толькі два гэтакія прыпадкі ў жамойцінаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Emil Kierski, Starożytności polskie. Ku wygodzie czytelnika porządkiem abecadłowym zebrane, Tom 2, Poznań, Nakładem księgarni Jana Konstantego Żupańskiego, 1852, s. 741.
- ^ а б Хроніка Пётра з Дуйсбурга у расейскім перакладзе з камэнтарамі. (рас.)
- ^ а б Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 941
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |