Бітва на Нёмане (па-польску: Bitwa nad Niemnem, па-расейску: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў. Працягвалася з 20 верасьня да 26 верасьня (некаторыя лічаць да 28 верасьня). Другая па значнасьці перамога польскага войска, пасьля Цуду пад Варшаваю, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяло да падпісаньня Рыскай мірнай дамовы (1921).

Бітва на Нёмане
Дата: 20—26 верасьня 1920 году
Месца: Гарадзенскі рэгіён
Вынік: Перамога польскага войска, што сталася заканчэньнем вайны
Супернікі
Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Сьцяг РСФСР 1918 РСФСР
Камандуючыя
Сьцяг Польшчы Юзэф Пілсудзкі
Сьцяг Польшчы Эдвард Рыдз-Сьміглы
Сьцяг Польшчы Леанард Скерскі
Сьцяг Беларусі Станіслаў Булак-Балаховіч
Сьцяг РСФСР 1918 Міхаіл Тухачэўскі
Сьцяг РСФСР 1918 Уладзімер Лазарэвіч
Сьцяг РСФСР 1918 Мікалай Салагуб
Колькасьць
67 000каля 100 000
Страты
7000каля 40 000

Плянаваньне

рэдагаваць

Падрыхтоўка Тухачэўскага

рэдагаваць

26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Сьвіслач. Сюды сьцягваліся савецкія рэзэрвы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізіі разьбітыя пад Варшаваю. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысячы жаўнераў і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Камянеў, загадаў рыхтавацца да новага наступу.

Камандуючы Фронту зьбіраўся правесьці наступ сіламі трох арміяў, захапіць Беласток і Берасьце, а пасьля нанесьці ўдар у кірунку Любліна. Удары павінны былі наносіць: 3 Армія Ўладзімера Лазарэвіча (шэсьць дывізіяў), 15 Армія Корка (чатыры дывізіі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізіі).

Тухачэўскі разьлічваў таксама на дапамогу воска перакінутага зь фінскага фронту.

Расстаноўка Чырвонага войска

рэдагаваць
  • 3 Армія Ўладзімера Лазарэвіча (паўночнае крыло Заходняга Фронту)
    • тры дывізіі (5, 6, 56 Стралковыя Дывізіі) занялі рубеж ад летувіскай граніцы па Сьвіслач
    • у рэзэрве знаходзіліся 2, 21 Стралковыя Дывізіі ды 33 Кубанская дывізія
  • 15 Армія Аўгуста Корка (цэнтар групоўкі фронту)
    • 11 і 16 Стралковыя Дывізіі па рацэ Сьвіслач
    • рэзэрв стваралі 27 Стралковая Дывізія і аддзелы «ВУАР» (ВОХР)
  • 16 Армія Мікалая Салагуба
  • 17 і 48 Стралковая Дывізія занялі пазыцыі на поўдні ад Сьвілачы
  • 8 і 10 Стралковыя дывізіі былі рэзэрвам Арміі.
  • 4 Армія (паўднёвае крыло Заходняга Фронту)
  • 17 Дывізія Кавалерыі ды 19, 55, 57 Сталковыя Дывізіі трымалі пінскі кірунак.

Падрыхтоўка Польскага войска

рэдагаваць

10 верасьня ў штабе Галоўнакамандуючага ў Берасьці пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Арміяў Юзэф Пілсудзкі прадставіў плян апэрацыі бітвы на Нёмане і Шчары.

На думку камандуючага патрэбны быў удар у кірунку Горадні і Ваўкавыску, каб зьвязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсьці празь летувіскую тэрыторыю і выйсьці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразьне ў баях на лініі Нёмана.

Загад ад 19 верасьня ўдакладніў заданьні арміяў, апэрацыйным групоўкам і асобным адзінкам. На правядзеньне апэрацыі былі вызначаны:

  • 2 Армія гэн. Эдварда Рыдз-Сьміглага ў складзе: 1 ДП Лег, 3 ДП Лег, 17 ДП, 21 Горная дывізія, 22 Дывізія добраахвотнікаў, 1 Дывізія Літоўска-Беларуская, 2 і 4 брыгада кавалерыі, групоўка цяжкай артылерыі.
  • 4 Армія гэн. Леанарда Скерскага ў складзе 11, 14, 15, 16 ДП.

Абедзьве арміі налічвалі 67 тысячаў жаўнераў і 432 гарматы.

Расстаноўка Войска Польскага

рэдагаваць
  • 2 Армія Рыдзь-Сьміглага
    • левае крыло арміі — паўночная ўдарная група — 1 Дывізія Пяхоты Легіёнаў і 1 дывізія Літоўска-Беларуская, а таксама 2 і 4 Брыгада Кавалерыі павінны былі правесьці атаку па восі Сейны — Друскенікі, прабіцца на тэрыторыю Летувы, а пасьля, выкарыстоўваючы наступ галоўных сілаў на гарадзенскім кірунку, рушыць на Ліду.
    • 17 Дывізія пяхоты абараняла Сувальшчыну перад магчымай атакаю летувіскага войска
    • цэнтар 2 Арміі: 21 і 22 дывізіі ўзмоцненыя Групоўкаю Цяжкай Артылерыі павінны былі наступаць на Горадню
    • правае крыло Арміі: 3 Дывізія пяхоты легіёнаў атрымала загад апанаваць пераправы на Нёмане ў ваколіцах Мастоў.
  • 4 армія Скерскага
    • Павінна была захапіць на працягу двух дзён ад пачатку наступу Ваўкавыск, значны чыгуначны вузел на лініях Беласток — Ліда і Беласток — Баранавічы і быць гатоваю замкнуць кола акружэньня з паўднёвага боку.

Вайсковыя дзеяньні

рэдагаваць

Баі за Горадню

рэдагаваць

20 верасьня 21 Горная Дывізія ген. Анджэя Галіцы і 22 Дывізія Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ўдарылі па 5 і 6 Стралковых дывізіях, каб выправіць палажэньне аддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.

Для бальшавікоў гэта было зусім нечакана. Яны сьпешна пачалі адыход у бок Гарадзенскіх фартоў. Адначасова 3 ПДЛ, што дзейнічаў на правым крыле 2 Арміі адкінуў 11 і 16 Стралковыя дывізіі і сфарсавалі Сьвіслач.

21 верасьня ізноў прынёс посьпех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 Стралковых дывізіяў не прынесьлі посьпеху саветам. 11 стралковая дывізія панесла вялікія страты ў баях з 3 Дывізіяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцай. Палякі разьбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізіі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.

Контрудары Чырвонай арміі

рэдагаваць

22 верасьня да баёў далучыліся рэзэрвовыя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізіі (каля 19 000 жаўнераў, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасьцю савецкімі дывізіямі (каля 20 000 жаўнераў, 100 гармат). 2 Армія Рыдза-Сьміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якія ўмацаваньні неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Дабраахвотная дывізія плк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная Дывізія білася каля Кузьніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Легіёнаў пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 Стралковых Дывізіяў і 56 Самастойнай Стралковай Брыгады пераведзенай зь фінскага фронту.

Сыгнал да атакі

рэдагаваць

23 верасьня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі сфарсаваць Нёман і захапіць Горадню. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыцьцявіць.

21 Горная Дывізія крывавілася пад Індураю і Адэльскам з савецкаімі 6 і 56 дывізіямі.

22 Дывізія Добраахвотнікаў, толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Горадні. 205 дабраахвотны полк пяхоты маёра Бэрнарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу празь Нёман. Але з-за недахопу сувязі, той посьпех ня быў своечасова выкарыстаны.

Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег. адбіваў хвалі савецкіх атак.

Але 24 верасьня контратакі бальшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасьцяў. Дайшлі паведамленьні пра сфарсаваньне Нёману аддзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фортаў Горадні. 2 Кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.

Удар з поўначы

рэдагаваць

22 верасьня распачала свае дзеяньні польская Ўдарная Група 2 арміі. Начале яе ішла 4 Кавалерыйская Брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і зьмятала летувіскія аддзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасьня яна забыла ня зьнішчаны мост на Нёмане ў Друскеніках. Узяла некалькі палонных. 1 ДП Лег. у шасьцігадзіннай бітве разьбіла 22 верасьня два летувіскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасьня дывізія была ў Друскеніках, а 24 верасьня заняла Марцінканцы.

У гэты час 1-я беларуска-літоўская дывізія ген. Жандкоўскага з 2 Кавалерыйскай Брагадай разьбілі летувіскі 7 полк пяхоты і дасягнула Парэчча. Але далейшыя дзеяньні групоўкі залежалі ад разьвіцьця сытуацыі на цэнтральным кірунку ў раёне Горадні.

Бітва на Нёмане гэта апошняя вялікая бітва польска-савецкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела паразу, гэткую ж значную як і ў Варшаўскай бітве. Палякі захапілі 40 тысячаў палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі й вайсковага ладунку.

Гэта бітва мела вялізны ўплыў падчас падпісаньня Рыскай мірнай дамовы. Чырвонае войска было разьбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаваньняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.

Аднак Беларусь была падзелена на дзьве часткі. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Ёфэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ўва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову.[1] Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.

Арганізацыя войска

рэдагаваць

Войска польска

рэдагаваць
 
Пілсудзкі і Рыдз-Сьміглы ў часе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе

Апэратыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзэф Пілсудзкі.

 
Леанард Скерскі

Чырвоная армія

рэдагаваць
 
Міхаіл Тухачэўскі

Заходні фронт ген. Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 жаўнераў, 220 гармат)

  • 3 Армія Ўладзімера Лазарэвіча
    • 2 Стралковая Дывізія
    • 5 Стралковая Дывізія
    • 6 Стралковая Дывізія
    • 21 Стралковая Дывізія
    • 56 Стралковая Дывізія
    • 33 Кубанская Дывізія
  • 15 Армія Аўгуста Корка
    • 11 Стралковая Дывізія
    • 16 Стралковая Дывізія
    • 27 Стралковая Дывізія
    • Адзел «Вохра» (раўназначны стралковай дывізіі)
  • 16 Армія Мікалая Салагуба
    • 8 Стралковая Дывізія
    • 10 Стралковая Дывізія
    • 17 Стралковая Дывізія
    • 48 Стралковая Дывізія
  • 4 Армія (даўнейшая Мазырская Група)
    • 19 Стралковая Дывізія
    • 55 Стралковая Дывізія
    • 57 Стралковая Дывізія
    • 17 Стралковая Дывізія