«Rammstein» (Рамштайн) — нямецкі рок-гурт. Зьяўляецца адным з найбольш вядомых рок-гуртоў Нямеччыны, добра вядомы ва ўсім сьвеце.

Rammstein
Файл:Ramloho.png
Лягатып Рамштайн на 2023 год
Інфармацыя
Гады з 1994 - цяпер
Адкуль Сьцяг Нямеччыны Бэрлін, Нямеччына
Мова нямецкая, ангельская
Жанр індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte
Выдавец Motor Music, Republic, Slash, Universal, Vagrant
Зьвязаныя праекты Emigrate, Feeling B, First Arsch
Афіцыйная старонка www.rammstein.de
Удзельнікі Тыль Ліндэман
Рыхард Круспэ
Пауль Ландэрс
Олівэр Рыдэль
Крыстоф Шнайдэр
Крысціян Лорэнц

Музычны стыль Rammstein аб’ядноўвае элемэнты індастрыял-мэталу й электроннае музыкі. Большасьць песень напісаная на нямецкай мове. Rammstein таксама добра вядомыя сваімі сцэнічнымі шоў і эпатажнымі тэкстамі.

Назва гуртаРэдагаваць

Назва «Rammstein» паходзіць ад назвы амэрыканскай вайсковай базы Рамштайн (па-нямецку: Ramstein), якая знаходзіцца на тэрыторыі Нямеччыны ля аднайменнага гораду. 28 жніўня 1988 году на базе падчас авіяшоў з удзелам італьянскай авіяцыйнай групы найвышэйшага пілятажу «Фрэчэ трыкалёры» (па-італьянску: Frecce Tricolori) адбылося паветранае сутыкненьне трох самалётаў, у выніку якога загінулі 70 чалавек і больш за 300 былі параненыя (гэтай трагедыі прысьвечана аднайменная песьня гурта)[1]. Першая вэрсія назвы гурта нават выглядала як «Rammstein-Flugschau» («Авіяшоў Рамштайн»), прычым з падвойнай літарай «M».

Ідэя назвы належыць Рыхарду Круспэ, Паўлю Ляндэрсу ды Крысьціяну Лёрэнцу (на той час — удзельнікам гурта «Feeling B»). Паўль Ляндэрс казаў[2]:

Падчас нашых падарожжаў з «Feeling B» мы ўжо мелі дзьве новыя назвы дзеля гурту. Аднойчы мы напісалі на сьцяне нашага аўтобусу «Авіяшоў Рамштайн» (па-нямецку: Rammstein Flugschau). Неяк недарэчна… Мы напісалі «Рамштайн» зь дзьвумя літарамі «М», бо ня ведалі, што ў назове таго месца павінна быць толькі адна.

Rammstein з падвойным «M» па-нямецку азначае «Таранны камень» (бэтонны блёк, якім у Нямеччыне адгарожваюць тратуар ад праезнай часткі). Музыкі лічаць, што гэтае слова гучыць даволі магутна і цьвёрда, а значыць — адпавядае стылю іх песьняў.

ДыскаграфіяРэдагаваць

Студыйныя альбомыРэдагаваць

ЗборнікіРэдагаваць

СамотнікіРэдагаваць

ВідэакліпыРэдагаваць

На песьні Rammstein зьняты 21 відэакліп, большасьць зь якіх зьяўляюцца пастановачнымі і маюць зьвязны сюжэт. Некаторыя кліпы дэманструюць гвалт і аголеную натуру.

У храналягічным парадку:

  • Du riechst so gut (Ты пахнеш так добра)
  • Seemann (Марак)
  • Rammstein (Рамштайн)
  • Engel (Анёл)
  • Du hast
  • Das Modell (Мадэль) — зьняты, але не апублікаваны, бо не спадабаўся гурту
  • Stripped (Аголеная)
  • Du riechst so gut’98 (Ты пахнеш так добра)
  • Sonne (Сонца)
  • Links 2 3 4 (Левай, 2, 3, 4)
  • Ich will (Я хочу)
  • Mutter (Маці)
  • Feuer frei! (Адкрыць вагонь!)
  • Mein Teil (Мая частка)
  • Amerika (Амэрыка)
  • Ohne dich (Безь цябе)
  • Keine Lust (Няма жаданьня)
  • Benzin (Бэнзін)
  • Rosenrot (Ружачка)
  • Mann gegen Mann (Мужчына супраць мужчыны, «сам-насам»)
  • Pussy (Кіска)
  • Ich tu dir weh (Я раблю табе балюча)
  • Haifisch (Акула)
  • Mein Land (Мая зямля)
  • Mein Herz brennt (Маё сэрца гарыць)
  • Deutschland (Нямеччына)
  • Radio (Радыё)
  • Ausländer (Іншаземец)
  • Zeit (Час)
  • Zick Zack (Цік Цак)
  • Angst (Страх)
  • Dicke Titten (Вялікія цыцкі)
  • Adieu (Да пабачэньня)

Афіцыйныя DVDРэдагаваць

СаўндтрэкіРэдагаваць

ВечарыныРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Rammsteinсховішча мультымэдыйных матэрыялаў