Летапіс
пагадовая хроніка падзеяў у славянскіх дзяржавах
Ле́тапіс — рочны, больш менш падрабязны аповед пра падзеі. Аповед пра падзеі кожнага году ў летапісах звычайна пачынаўся словамі: «в лето» (ст.-бел: лето[1]) — адсюль назва — летапіс. У Бізантыі зваліся хронікамі; у Заходняй Эўропе ў Сярэднявеччы аналамі альбо хронікам.
Летапіс зьяўляецца самай раньняй формай гістарыяграфіі, якая падае розныя падзеі ў храналягічным парадку, часта без увагі на форму і стыль мовы. У старажытнасьці і ў Сярэднявеччы найчасьцей пісаліся ў форме ляканічных нататак на палях каляндароў ці сьпісах рухомых сьвятаў. Радзей, як напрыклад у «Annales Regni Francorum», былі распрацаваныя ў літаратурныя апісаньні розных кіруючых дамоў Эўропы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лето // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. Укладальнікі: Прыгодзіч Мікалай, Ціванова Галіна