Музэй Фрыдэрыка Шапэна (Варшава)

Музэй Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве — біяграфічны музэй ў Варшаве, у Астроскім замку, створаны ў 1954 годзе Таварыствам імя Фрыдэрыка Шапэна, які паказвае жыцьцё і творчасьць Шапэна. З 2005 году належыць Нацыянальнаму інстытуту Ф. Шапэна.

Музэй Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве
Muzeum Fryderyka Chopina w Warszawie
Астроскі палац, месца знаходжаньня музэю
Філіі Dom Urodzenia Fryderyka Chopina
Salonik Chopinów w Warszawie
Месцазнаходжаньне ВаршаваПольшча
Адрас ul. Okólnik 1
00-368 Warszawa
Створаны 1954 г.
Адкрыты 1954
museum.nifc.pl/pl

1 сакавіка 2010 году а 12 гадзіне была адчыненая новая мультымэдыйная музэйная экспазыцыя, якая ахапіла новы будынак ля замку. На працягу першага месяца музэй быў адчынены толькі для спэцыяльных гасьцей. Музэй каштаваў каля 81,5 млн злотых, а сродкі выдаткоўваліся часткова зь бюджэту краіны, а таксама з фундатараў Эўрапейскага зьвязу[1].

  1. ^ Muzeum Fryderyka Chopina otwarte na urodziny, Gazeta.pl Warszawa, 1 marca 2010.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Музэй Фрыдэрыка Шапэна (Варшава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў