Кармя́лаў (па-летувіску: Karmėlava) — мястэчка ў Ковенскім раёне Летувы, на рацэ Вяльлі. Адміністрацыйны цэнтар Кармялаўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 2886 чал. Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Коўны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Кармялаў
лет. Karmėlava
Месца старога касьцёла
Месца старога касьцёла
Герб Кармялава


Магдэбурскае права: 2 траўня 1792
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Ковенскі
Вышыня: 64 м н. у. м.
Насельніцтва: 2886 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 54085
Геаграфічныя каардынаты: 54°58′20″ пн. ш. 24°4′0″ у. д. / 54.97222° пн. ш. 24.06667° у. д. / 54.97222; 24.06667Каардынаты: 54°58′20″ пн. ш. 24°4′0″ у. д. / 54.97222° пн. ш. 24.06667° у. д. / 54.97222; 24.06667
Кармялаў на мапе Летувы
Кармялаў
Кармялаў
Кармялаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У Кармялаве разьмяшчаецца аэрапорт «Коўна».

Гісторыя

рэдагаваць
 
Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) зьяўляюцца з канца XIV стагодзьдзя ў апісаньні шляхоў крыжацкіх наездаў[1].

У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармялаве касьцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Ш. Сіруцем). На Радзівілаўскай мапе (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.

Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павету, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.

2 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбурскае права і герб. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 году — у складзе Летувы.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1945)
  1. ^ Кармялаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 259

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кармялаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў