Ва́льтэр Грос (па-нямецку: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касэль — 25 красавіка 1945, Бэрлін) — палітычны дзяяч нацысцкае Нямеччыны.

Вальтэр Грос
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 кастрычніка 1904(1904-10-21)
Памёр: 25 красавіка 1945(1945-04-25) (40 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Кар’ера

рэдагаваць

Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 году вывучаў мэдыцыну ў Гётынгенскім, Тубінгенскім і Мюнхэнскім унівэрсытэтах. Па сканчэньні навучаньня ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.

Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 году.

Да 1932 году працаваў асыстэнтам у шпіталі Браўншвайгу. Пасьля ўступіў у нацысцкую мэдыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамэнту аховы здароўя НСРПН.

У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у траўні 1934 году перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[2]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схемаў «этнічнага паляпшэньня».

У 1936 годзе стаў чальцом Райхстагу.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Грос быў антысэмітам і заклікаў да вынішчэньня жыдоў паводле «Канчатковага разьвязаньня (Endlösung)». Напісаў некалькі кнігаў на тэму «жыдоўскага пытаньня».

З уваходам у Бэрлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакуманты і зьдзейсьніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам зьнішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 чальцоў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[3].

  1. ^ а б http://spartacus-educational.com/GERgross.htm
  2. ^ National Socialist Racial Policy: A Speech to German Women (анг.)
  3. ^ Claudia Koonz. The Nazi Conscience. — Cambridge: Harvard University Press, 2003. — С. 106-107.

Літаратура

рэдагаваць
  • Monika Deniffel. Groß, Walter // Personenlexikon 1933-1945. — Wien: Tosa, 2003. — С. 166. — ISBN 3-85492-756-8
  • Roger Uhle. Neues Volk und reine Rasse. Walter Gross und das Rassenpolitische Amt der NSDAP (RPA). — Aachen: Diss, 1999.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць