Уладзіслаў Знамяроўскі

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар і выдавец

Уладзіслаў Знамяроўскі — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар і выдавец.

Уладзіслаў Знамяроўскі
Занятак публіцыст

Паходзіў з Латагаліі. Скончыў у Вільні гандлёвую школу.

У 1920—1930-х меў у Вільні прыватнае выдавецтва. Выдаваў беларускую арыгінальную і перакладніцкую літаратуру, падручнікі, слоўнікі. Агулам выдаў 21 беларускамоўную кнігу[1]. Рэдагаваў шэраг беларускіх віленскіх газэт:

У 1919 ён выступіў як адзін з рэдактараў газэты «Беларуская думка» (28 красавіка — 27 ліпеня забаронена палякамі). У 1920-м з №3 — рэдактар-выдавец адноленай «Нашай Нівы». У 1920 — выдавец газэты «Незалежная думка» (забаронена палякамі)[2]. Быў рэдактарам Крыніцы з 30 кастрычніка 1921 году да сьнежня 1923[3]), за што прыцягваўся да судовай адказнасьці. У 1923 рэдактар-выдавец газэты «Воля народу» (21—25 кастрычніка; выйшла 2 нумары).

У 1922 годзе ахвяраваў на часопіс «Новы Шлях» Беларускага Студэнцкага Саюзу — 10 000 польскіх марак[4]

У 1928 годзе прыцягнуты да суду за «Беларускага дэкламатара»[5] за перадрук некаторых вершаў Купалы і Цёткі[2].

Паводле некаторых зьвестак пасьля Другой сусьветнай вайны зьехаў у Польшчу[6].

Выдадзенае[7]

рэдагаваць
  1. ^ Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1. — С. 283
  2. ^ а б Анатоль Сідарэвіч. Нашаніўцы ў 1920 годзе(недаступная спасылка) // Наша Ніва 6-2002
  3. ^ Вольга Каранеўская. «BIEŁARUSKAJA KRYNICA» З гісторыі развіцця перыядычнага друку ў міжваеннай Заходняй Беларусі // Наша Вера № 2(8) 1999
  4. ^ Сьпіс ахвярадаўцаў // Наш Шлях 1922, №2-3
  5. ^ ЗНАМЯРОЎСКІ Уладзіслаў // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  6. ^ Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1. — С. 306
  7. ^ Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1. — С. 307—322