Люцыян Мэнкэ

польскі паліцыянт

Люцыя́н Ва́цлаў Мэ́нкэ (па-польску: Lucjan Wacław Menke; 19 красавіка 1887 году, Менск — 20 красавіка 1940 году, Калінін) — польскі паліцыянт, у 1939 годзе падінспэктар паліцыі.

Люцыян Мэнкэ
19 красавіка 1887(1887-04-19)20 красавіка 1940(1940-04-20) (53 гады)
Люцыян Мэнкэ (1887—1940), польскі паліцыянт
Люцыян Мэнкэ (1887—1940), польскі паліцыянт
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Біяграфія

рэдагаваць

Сын Юлюша Эдмунда і Амеліі з Віхэркевічаў. Дзейнічаў у польскай падпольнай арганізацыі «Сакол» у Менску. Ад студзеня 1917 году да красавіка 1918 году служыў у расейскай арміі. З 13 жніўня 1919 году да 1 верасьня 1920 году служыў у польскім войску. Пасьля ўступіў у паліцыю, быў камэндантам паліцэйскай акругі ў Менску. У 1920 годзе эвакуяваны. Быў кіраўнікам камісарыяту ў Слоніме, а пасьля — намесьнікам камэнданта павятовага і камэндантам павятовым у Баранавічах. З 1927 году працаваў у ваяводзкай камэндатуры ў Луцку. У гэтым ж годзе заняў 2-е месца ў паліцэйскіх спартовых гульняў у кіданьні дзіды, у 1928 годзе быў першым. У 1932 годзе стаў камэндантам павятовым у Влашчове (Келецкае ваяводзтва), з 1939 году быў камэндантам павятовым у Апочне (Лодзкае ваяводзтва).

3 верасьня 1939 году разам зь іншымі паліцэйскімі вырушыў на ўсход і трапіў у савецкі палон. Утрымліваўся ў лягеры ў Асташкове. 20 красавіка 1940 году быў замардаваны функцыянэрамі НКУС у Калініне. Астанкі пахавалі ў лесе ля вёскі Меднае. Саветы забілі таксама яго брата (вязьня Казельску) і брата яго жонкі (вязьня Старабельску). Другі брат Люцыяна загінуў у Варшаўскім паўстаньні.

11 лістапада 2007 году быў пасьмяротна падвышаны да званьня камісара паліцыі[1].

Быў узнагароджаны многімі мэдалямі, у тым ліку Срэбным Крыжам Заслугі ды Мэдалём Незалежнасьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць