Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы

Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы — памятны знак, пастаўлены ў гонар 3 польскіх лётчыкаў, якія загінулі 31 кастрычніка 2009 году, выконваючы патрульны палёт ўздоўж беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы.

Памятны знак быў збудаваны па ініцыятыве і на сродкі беларускіх пагранічнікаў[1]. Паставілі яго на ўчастку пагранзаставы «Такары» Берасьцейскай пагранічнай групы, за 25 мэтраў ад лініі граніцы[1]. На гранітным пастамэнце ўсталяваныя дзьве стэлы, што сымбалізуюць разарваныя крылы верталёта. Прасьвет паміж стэлямі ўтварае каталіцкі крыж. На мэмарыяльным знаку разьмешчаны памятны надпіс на польскай і беларускай мовах з імёнамі загінулых[1].

Цырымонія адкрыцьця помніка адбылася 30 кастрычніка 2010 году. Удзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі пагранічных ведамстваў і кіраўніцтва органаў улады дзьвюх краін, а таксама сваякі загінулых і сьвятары. Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі[1].

  1. ^ а б в г На беларуска-польскай мяжы адкрыты помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы. Наша Ніва (1 лістапада 2010 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць