Грамадзянская супольнасьць

Грамадзянская супольнасьць — сукупнасьць цывільных і сацыяльных арганізацыяў і аб’яднаньняў, якія ствараюць аснову функцыянаваньня грамадзтва як супрацьлегласьць сілавым структурам дзяржавы (незалежна ад палітычнай сыстэмы дзяржавы) і камэрцыйным інстытутам рынку.

Вызначэньне

рэдагаваць

Існуе мноства вызначэньняў панятку грамадзянскай супольнасьці ў сучасным сэнсе. Тыповым прыкладам можна лічыць працоўнае вызначэньне Цэнтру грамадзянскай супольнасьці Лёнданскай школы эканомікі:[1]

  Грамадзянскай супольнасьцю зьяўляецца сукупнасьць добраахвотных супольных дзеяньняў вакол агульных інтарэсаў, мэтаў і каштоўнасьцяў. У тэорыі, яе арганізацыйныя формы адрозьніваюцца ад адпаведных у дзяржаве, сям’і альбо на рынку, але на практыцы межы паміж дзяржавай, грамадзянскай супольнасьцю, сям’ёй і рынкам звычайна зьяўляюцца складанымі, недакладнымі і спрэчнымі. Грамадзянская супольнасьць звычайна ахоплівае разнастайнасьць сфэраў, дзеяньняў і арганізацыйных формаў, якія могуць зьмяняцца ў залежнасьці ад іх ступені фармальнасьці, аўтаномнасьці і моцы. Грамадзянская супольнасьць часта складаецца з дабрачынных і няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх групаў, жаночых суполак, рэлігійных аб’яднаньняў, прафэсіянальных асацыяцыяў, гандлёвых зьвязаў, групаў самадапамогі, сацыяльных рухаў, бізнэс-згуртаваньняў, кааліцыяў і групаў падтрымкі.  
  1. ^ What is civil society? // Цэнтар грамадзянскай супольнасьці, Лёнданская школа эканомікі