Жыды ў Баранавічах
Жыды ў Баранавічах пачалі сяліцца адразу па заснаваньні чыгуначнай станцыі Баранавічы Цэнтральныя ў 1871 годзе.
Гісторыя
рэдагавацьЗа царскім часам
рэдагавацьАфіцыйны дазвол на жыльлё жыдам быў дадзены толькі ў 1903 годзе[1]. Але яны маглі сяліцца толькі ў Старых Баранавічах (цяпер ваколіцы станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).
Ужо ў 1886 годзе ў Баранавічы прыбыў з Быценю Капялёвіч — рэзьнік для выкананьня забойства кашэрнай жывёлы. У 1887 годзе да гораду прыбыў рабін Любчанскі, а ў 1888 годзе паўсталі жыдоўскія могілкі пры вуліцы Графскай, тады акурат за мястэчкам. Да іх узьнікненьня спрычынілася трагічнае ўтапленьне ў тым годзе двух хлапцоў, сярод якіх быў і сын прыехаўшага нядаўна рабіна. Прыкладна тады ж была збудавана і першая сынагога[2].
У 1898 годзе зь Менску прыехаў Зімл Мінц (Zimł Minc), прадстаўнік Усежыдоўскай канфэрэнцыі сыяністаў. Да 1906 году ён узначальваў баранавіцкую філію,, пасьля чаго зьехаў ў Амэрыку, а адтуль да Палестыны. Сыяністычнаму руху процістаялі артадаксальныя жыды. Таму ў жыдоўскім асяродку адбывалася змаганьне. Але той супраціў не выходзіў вонкі. У тым, першым акрэсе сваёй дзейнасьці, сыяністы сканцэнтраваліся на тлумачальнай працы. Заснавана была ў 1899 годзе жыдоўская бібліятэка, а пры ёй чытальня пад кіраўніцтвам Лімана. Толькі значна пазьней пачалі стварацца сыяністычныя прамілітарыстычныя арганізацыі[2].
У 1899 годзе да Баранавіч прыехаў Разэнбойм (Rozenbojm) — чалавек, што зьбіраўся далучаць жыдоў да ідэі сыянізму. У 1906 годзе ён нават быў абраны ў расейскую Дзяржаўную Думу. Была пабудаваная сыяністычная школа.
Іншай палітычнай плыньню ў жыдоўскім асяродку былі сацыялісты, рэпрэзэнтаваныя галоўным чынам праз Бунд.
У 1908 годзе Баранавічы наведаў Шолам-Алейхэм, які атруціўся ў мясцовым гатэлі і ледзь не памёр. Пасьля мястэчка было згадана ў апавяданьні «Баранавічы». Будынак на вуліцы Камсамольскай цяпер мае памятную дошку пра тую падзею.
Першая сусьветная вайна
рэдагавацьПад час знаходжаньня ў горадзе Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага баранавіцкія жыды пастаўлялі туды прадукты. Аднак пасьля паразаў расейскага войска габрэйская грамада была абвінавачаная ў віжоўстве і аддаленая ад Стаўкі. Некалькі чалавек было арыштавана. Толькі пасьля прыезду з Масквы галоўнага рабіну Расеі й гутарак з вайсковымі ўладамі былі адноўлены разарваныя кантракты. Напружаньне ўзьнікла на нейкі час ізноў, калі ў праяжджаючы царскі аўтамабіль выпадкова трапіў мяч гуляючых побач жыдоўскіх дзяцей. У першы момант з гэтага зрабілі справу аб замаху, узьнялі на ногі органы бясьпекі. Аднак пасьля на гэтае здарэньне забыліся[2].
Пасьля адыходу расейскага войска і выгнаньня ў бежанства праваслаўнага насельніцтва ў Баранавічах сярод жыхароў жыды склалі 90%. Раніцай 24 верасьня 1915 году жыхары выйшлі на вуліцы паглядзець на нямецкае войска. Срод кайзераўскіх жаўнераў таксама было шмат жыдоў. Гэта спарадзіла аптымізм, але адзін нямецкі габрэй-афіцэр папярэдзіў: «Жыды, ня цешцеся. Гэта яшчэ не Мэсія!»[2].
За польскім часам
рэдагавацьПры ўсталяваньні польскай улады ў 1919 годзе ў Баранавічах, намесьнікам бурмістру Вацлава Тэраевіча быў прызначаны Пінхос Каплян. У магістраце гораду таксама былі ўключаны некалькі жыдоў[2].
На 1939 год у горадзе жыло 12 000 габрэяў[1].
Другая сусьветная вайна
рэдагавацьПадчас нямецкай акупацыі ў Баранавічах была створана гета. Якое было вынішчана 17 сьнежня 1942 году, пасьля чаго на ўезьдзе ў горад зьявіліся таблічкі «Свабодна ад жыдоў».
Пасьляваенны пэрыяд
рэдагавацьПа вызваленьні ў ліпені 1944 году зь лесу ў горад вярнулася каля 150 жыдоў. У 1945 годзе ў Баранавічах збудаваны манумэнт ў памяць пра габрэяў загінулых падчас вайны. Пасьля яго разабралі, а на тым месцы збудавалі грамадзкую прыбіральню. Сынагога была зачыненая. У 1970 годзе ў Баранавічах жыло каля 3000 жыдоў. Дзейнічала адна малая сынагога[1].
У 1989 годзе ў Баранавічах жыло 575 габрэяў (0,3% усяго насельніцтва).
У незалежнай Беларусі
рэдагавацьУ 1994 годзе жыдоўскага насельніцтва гораду складала каля адной тысячы чалавек. У 1994 годзе Адкрытым унівэрсытэце Ізраілю завочна навучалася 56 жыхароў Баранавіч. А ў 1999 годзе ў горадзе засталося толькі 208 габрэяў. Напачатку XXI стагодзьдзя ў Баранавічах заснаваная жыдоўская абшчына (старшыня Любоў Львова), пачала працаваць жыдоўская нядзельная школа[1].
Прадстаўнікі
рэдагаваць- Элханон Бунем Васэрман (1845—1941) — стваральнік найбуйнейшай яшывы ў Баранавічах
- А. Мацкоўскі (1917—1978) — Герой сацыялістычнай працы
- Навум Мейман (1911—2001) — савецкі матэматык, фізык, актывіст жыдоўскага руху адмаўленьня
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Baranoviči. Sijfer zichron. — Tal Aviv, 1953
- Шерман, Б. П. Барановичское гетто. Колдычевский лагерь смерти. — Барановичи, 1997.