Яраслаў Качынскі
Яраслаў Аляксандар Качынскі (па-польску: Jarosław Aleksander Kaczyński; нарадзіўся 18 чэрвеня 1949 году ў Варшаве) — польскі праўнік і палітык.
Яраслаў Качынскі лац. Jarosłaŭ Kačynski | |
па-польску: Jarosław Kaczyński | |
Прэм’ер-міністар Польшчы | |
---|---|
14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007 | |
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі |
Папярэднік: | Казімер Марцінкевіч |
Наступнік: | Дональд Туск |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 чэрвеня 1949 (75 гадоў) Варшава |
Партыя: | Права і справядлівасьць |
Бацька: | Раймунд Качынскі |
Маці: | Ядвіга Ясевіч |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Сын Раймунда й Ядвігі зь Ясевічаў. Меў брата блізьнюка Леха. У 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качынскі) і Плацка (Яраслаў Качынскі) у экранізацыі аповесьці Карнэля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысэра Яна Баторыя[1].
Адукацыя
рэдагавацьУ дзяцінстве Лех Качынскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, у 1967 годзе скончыў XXXIII агульнаадукацыйны ліцэй у Варшаве. У 1971 годзе скончыў факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1971 годзе быў прыняты на аплікацыю пракурорскаю, але яе не пачаў[2]. У 1976 годзе абараняў доктарскую дысэртацыю на Варшаўскім унівэрсытэце[3].
Праца
рэдагавацьУ 1971—1981 гадох быў працаўнікам навуковым, у гадох — 1982—1983 — бібліятэкарам на ўнівэрсытэце. У 1989–1990 гадох быў рэдактарам газэты «Салідарнасьць». У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў «Фонду прэсавага Салідарнасьць». У 1994—1997 гадох быў кіраўнікам аддзелу выдавецтва ў ОАО.
Апазыцыйная дзейнасьць за часам ПНР
рэдагавацьУдзельнічаў у студэнцкіх маніфэстацыях у 1968 годзе[4]. З 1976 году супрацоўнічаў з Камітэтам аховы працоўных. З 1979 году пісаў у нелегальным пісьме[4]. З 1980 годзе быў сябрам прафсаюзу «Салідарнасьць», быў кіраўнікам сэкцыі праўнікаў у рэгіёне мазавецкім[4]. За часам ваеннага палажэньня ня быў інтэрнаваны. Супрацоўнічаў з Камітэтам Хэльсынскім, Часавым каардынацыйным камітэтам «Салідарнасьці» (нелегальнымі ўладамі «Салідарнасьці»), з 1986 году кіраваў бюро сацыяльна-палітычным ЧКК Салідарнасьці, з 1987 году быў сэкрэтэрам Краёвай выканаўчай камісіі Салідарнасьці. За часам забастовак у суднавэрфі ў 1988 годзе быў дарадчыкам працоўных[4]. Быў удзельнікам круглага сталу і кааліцыйных дагавораў, якія дазволілі стварыць першы некамуністычны ўрад у камуністычным блёку.
Палітычная дзейнасьць пасьля 1989 году
рэдагавацьУ 1990—1991 гадох быў міністрам стану і кіраўніка канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта Леха Валэнсы. У 1990 году быў адным з заснавальнікаў і да 1998 году — кіраўніком партыі Пагадненьне цэнтру. У 2001 годзе Яраслаў Качынскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі Права і справядлівасьць. З 2003 году зьяўляецца яе другім кіраўніком (пасьля брата).
Быў абраны сэнатарам у першых дэмакратычных і свабодных выбарах да Сэнату (кадэнцыя 1989—1991). Пасьля быў дэпутатам Сойму І, ІІІ, IV, V і VI скліканьняў (1991—1993, 1997—2001, 2001—2005, 2005—2007, з 2007). У выбарах 2005 году яго партыя атрымала большасьць і стварыла ўрад. 14 ліпеня 2006 году, пасьля адстаўкі Казімера Марцінкевіча, сам стаў прэм’ер-міністрам (да восені 2007 году).
Пасьля сьмерці брата ў смаленскай катастрофе балятаваўся на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры сустракаўся з Браніславам Камароўскім, атрымаў 7 919 134 галасоў (46,99%) і ня быў абраны[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jarosław Kaczyński // filmpolski.pl
- ^ Piotr Semka, Od Żoliborza do stoczni // rp.pl, 26.05.2010 (пол.)
- ^ Edukacyjna lustracja kandydatów // gazeta.pl, 31.05.2010 (пол.)
- ^ а б в г Jarosław Kaczyński // Encyklopedia Solidarności (пол.)
- ^ Старонка Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы. Вынікі галасаваньня (пол.)
Бібліяграфія
рэдагаваць- Odwrotna strona medalu. Z Jarosławem Kaczyńskim rozmawia Teresa Bochwic, Oficyna Wydawnicza "Most", Wydawnictwo Verba, Warszawa 1991, 152 s. ISBN 83-85061-18-5. (пол.)
- Jacek Kurski, Piotr Semka, Lewy czerwcowy. Mówią: Kaczyński, Macierewicz, Parys, Glapiński, Kostrzewa-Zorbas, Editions Spotkania, Warszawa 1993, 256 s. ISBN 83-85195-88-2. (пол.)
- Czas na zmiany. Z Jarosławem Kaczyńskim rozmawiają Michał Bichniewicz i Piotr Rudnicki, Editions Spotkania, Warszawa 1993, 192 s. ISBN 83-85195-99-8. (пол.)
- Opozycja w PRL. Słownik biograficzny 1956-89 (red. nacz. Jan Skórzyński), tom 1, wyd. Ośrodek Karta, Warszawa 2000, s. 139–140 (Andrzej Talaga). ISBN 83-88288-65-2. (пол.)
- O dwóch takich... Alfabet braci Kaczyńskich. Rozmawiali Michał Karnowski i Piotr Zaremba', Wydawnictwo M, Kraków 2006, s. 300. ISBN 83-7221-789-0. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (пол.)