Рыгор Кастусёў

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч

Рыго́р Андрэ́евіч Кастусёў (нарадзіўся 17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, старшыня Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сілаў.

Рыгор Кастусёў
па-беларуску: Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Рыгор Кастусёў ў 2021 годзе
Рыгор Кастусёў ў 2021 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 красавіка 1957
в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Кааліцыя дэмакратычных сілаў: Партыя БНФ
Сужэнец: Ларыса Кастусёва[1]
Дзеці: Галіна Антончык[d][3], Кацярына Кастусёва[d][3] і Андрэй Кастусёў[d][3]
Бацька: Андрэй Кастусёў
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

рэдагаваць

Закончыўшы Цяхцінскую сярэднюю школу, працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 годзе ў якасьці рабочага саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёну.

Пасьля службы ў войску з 1975 па 1977 гады і вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з 1977 па 1982 гады, вярнуўся на працу ў родную гаспадарку ў якасьці загадчыка майстэрні, а затым з 1983 — галоўнага інжынэра. У 1988 годзе абраны калектывам гаспадаркі на пасаду дырэктара саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёну. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, спачатку галоўным мэханікам МПМК-283, а з 1995 году — прызначаны дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб’яднаньня ЖКГ, дзе працаваў да 2001 году. Вымушаны быў сысьці з пасады пад ціскам улады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сіл. З 2002 па 2004 гады працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла-Белая Русь» (прадпрыемства было зачынена), а ў 2005 годзе — камэрцыйным дырэктарам прыватнага прадпрыемства ў Магілёве. У 2004 годзе рашэньнем Шклоўскага райвыканкаму зарэгістраваны ў якасьці прыватнага прадпрымальніка. Прадпрымальніцкую дзейнасьць спыніў у 2008 годзе. Ад 2008 году — супрацоўнік ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург)[4]. На момант падачы кандыдатуры на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — намесьнік генэральнага дырэктара ТАА «Асьвейская будаўнічая кампанія».

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

З 1989 году (выбары ў Вярхоўны Савет СССР) актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім і палітычным жыцьці краіны, прыхільнік, сябар БНФ. У 1993 годзе абраны старшынём Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. З 1996 году — сябра Сойму БНФ. З 2002 па 2009 г. — старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. З 2009 — намесьнік старшыні Партыі БНФ і ГА БНФ «Адраджэньне».

У 2008 годзе абраны старшынём Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сілаў.

Тройчы — у 1987, 1991 і 1995 гадох — абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004, 2008 гадах на выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў НС РБ быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе. У час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году зьяўляўся даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча[4].

Выбары 2010

рэдагаваць

У 2010 годзе высунуты Партыяй БНФ кандыдатам на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыўная група Рыгора Кастусёва налічвала 1306чалавек і ўзначальвалася старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам[5]. За вылучэньне было сабрана 107 083 подпісаў, зь якіх прынята 100 870 (менш за ўсіх астатніх кандыдатаў, якія прынялі ўдзел у выбарах). Прыняў удзел у Прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі 2010 году, але не перамог. Паводле афіцыйных вынікаў, набраў 1,97% галасоў. Пасьпеў аспрэчыць вынікі выбараў у ЦВК[6].

Выбары 2015

рэдагаваць

У прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году ўвайшоў у ініцыятыўную групу Тацьцяны Караткевіч[7], якую падтрымала Партыя БНФ.

Крымінальная справа

рэдагаваць

5 верасьня 2022 году Суд Менскага раёну вырак Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў змове з мэтай захопу ўлады. Разам зь ім выраклі адваката Юрыя Зянковіча да 11 гадоў і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту да 10 гадоў зьняволеньня[8]. 3 ліпеня 2024 году Рыгор Кастусёў выйшаў на волю[9].

29 сакавіка 2021 году праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Кастусёва палітычным зьняволеным[10].

Жанаты, трое дзяцей. Пражывае ў Шклове[4].

  1. ^ У гасцях у кандыдата: Рыгор Кастусёў Наша Ніва
  2. ^ https://web.archive.org/web/20100710000052/http://www.svaboda.org/discussion/1/152578.html
  3. ^ а б в https://svaboda.org/a/31339352.html
  4. ^ а б в Он-лайн канфэрэнцыя з Рыгорам Кастусёвым Радыё Свабода Архіўная копія ад 2010-07-10 г.
  5. ^ Зборнік электроннай статыстыкі "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе" (рас.) (pdf) Прэзыдэнцкія выбары 2010 году. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі БеларусьПраверана 24 кастрычніка 2012 г.
  6. ^ Рыгор Кастусёў перадаў у ЦВК скаргу з патрабаваньнем прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі (дапоўнена) (рас.) БелаПАН Архіўная копія ад 2016-03-05 г.
  7. ^ Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь Архіўная копія
  8. ^ БелТА. Справа аб дзяржперавароце: Зянковіча прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўленьня волі, Фядуту і Кастусёва — да 10 // Газэта «Зьвязда», 5 верасьня 2022 г. Праверана 5 верасьня 2022 г.
  9. ^ Белорусский политзаключенный Григорий Костусев вышел на свободу по амнистии. Его приговорили к 10 годам по делу о «госперевороте» (рас.) Meduza
  10. ^ Григорий Костусев признан политзаключенным (рас.) Reform.by(be)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць