Мэ́рыда (Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida: Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас-дэ-Мэ́рыда) — горад на захадзе Вэнэсуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штату Мэрыда. Насельніцтва — каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.

Мэрыда
гішп. Mérida
Герб Мэрыды Сьцяг Мэрыды
Дата заснаваньня: 1558
Краіна: Вэнэсуэла
Плошча:
  • 25 км²
Вышыня: 1630 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0274
Паштовы індэкс: 5101
Геаграфічныя каардынаты: 8°35′0″ пн. ш. 71°8′0″ з. д. / 8.58333° пн. ш. 71.13333° з. д. / 8.58333; -71.13333Каардынаты: 8°35′0″ пн. ш. 71°8′0″ з. д. / 8.58333° пн. ш. 71.13333° з. д. / 8.58333; -71.13333
Мэрыда на мапе Вэнэсуэлы
Мэрыда
Мэрыда
Мэрыда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.merida.gob.ve/

Горад разьмешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сыстэму Кардыльера-дэ-Мэрыда (частка Анд). Месца разьмяшчэньня самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў сьвеце (12,5 км) канатнай дарогі Тэлефэрыка дэ Мэрыда (гішп. Teleférico de Mérida), зь якой адкрываецца від на пік Балівар.

Гісторыя Мэрыда

рэдагаваць

Першы раз Мэрыда была заснаваная нелегальна ў 1558 г. гішпанцам Хуанам Радрыгесам Суарэс; паселішча назвалі Сант’яга-дэ-Лос-Кабальерас-дэ-Мэрыда. З-за адсутнасьці дазволу гішпанскай кароны на будаўніцтва гораду Суарэс быў арыштаваны і адпраўлены ў Багату. Напярэдадні вынясеньня сьмяротнага прысуду гішпанец зьнік і схаваўся ў Трухільё (Вэнэсуэла), дзе атрымаў палітычны прытулак. Другі заснавальнік Мэрыда, Хуан дэ Мальданада, валодаў неабходным дазволам.

Мэрыда, якая знаходзіцца ў атачэньні гор, доўгі час была правінцыйным горадам. За некалькі стагодзьдзяў здарылася ўсяго некалькі значных падзей: моцны землятрус 1820 году і двухразовы візыт Сымона Балівара па шляху ў Калюмбію і пры вяртаньні ў Каракас.

Асаблівасьці

рэдагаваць
  • Мэрыда — унівэрсытэцкі горад, дзе вучыцца каля 40 000 студэнтаў.
  • У горадзе налічваецца 28 гарадзкіх паркаў: болей за любы іншы горад Вэнэсуэлы.
  • Кожны год у Мэрыдзе праводзіцца фэстываль Фэрыя дэль Соль.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мэрыда (Вэнэсуэла)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://web.archive.org/web/20160305015958/http://www.cne.gob.ve/web/normativa_electoral/elecciones/2013/municipales/circunscripciones/Merida.pdf