Камітэт па абароне журналістаў
Камітэ́т па абаро́не журналі́стаў (КАЖ, па-ангельску: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім сьвеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[1].
Камітэт па абароне журналістаў | |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1981 годзе група амэрыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ ў адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.
Дзейнасьць
рэдагавацьКАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпляматычныя каналы для дасягненьня эфэкту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[2] (па-беларуску: «Небясьпечныя камандзіроўкі»), і таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў сьвеце пад назвай «Attacks on the Press»[3] (па-беларуску: «Атакі на прэсу»).
Штогод КАЖ уганароўвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі зьбіваньні, пагрозы, застрашэньні і зьняволеньне за сваю працу.
Пачынаючы з 1992 году КАЖ штогадова таксама складае сьпіс журналістаў, якія загінулі пры выкананьні сваіх абавязкаў. З часу стварэньня сьпісаў налічана 845 забітых журналістаў[4].
Камітэт па абароне журналістаў — адзін з заснавальнікаў International Freedom of Expression Exchange (IFEX), глябальнае сеткі больш чым 90 грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца адсочваньнем парушэньняў у галіне свабоды выказваньняў па ўсім сьвеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменьнікаў і іншых перасьледаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказваньняў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Write to CPJ» (анг.). Камітэт па абароне журналістаў. Праверана 26 ліпеня 2010 г.
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ 845 Journalists Killed since 1992 (анг.). Камітэт па абароне журналістаў. Праверана 2 студзеня 2011 г.