Дуда́рства (дуда́рская трады́цыя) — сукупнасьць абрадаў, традыцыяў, дудароў і дудаў на Беларусі. Калі ў мінулым дударства было звычайным і ўваходзіла ў традыцыйную культуру Беларусі (а таксама сумежных земляў), і ў жывым выглядзе праіснавала да пачатку Другой сусьветнай вайны. Сёньня, дзякуючы намаганьням зацікаўленых людзей, этнографаў, а таксама гісторыкаў і неабыякавай моладзі, дударскі рух (дударская традыцыя) адраджаецца і разьвіваецца.

Беларускі дудар з дудой

Першааснова

рэдагаваць

Першаасновай дударскай традыцыі на Беларусі зьяўляецца аўтэнтычны музычны інструмэнт беларусаў — дуда. Увогуле ж (у дударскай традыцыі), дуда не зусім музычны інструмэнт, такі як, напрыклад, цымбалы, ці скрыпка, бо яна настолькі шчыльна ўпісана ў рытуальную й абрадавую практыку дахрысьціянскіх часоў, завязана на беларускім каляндары, на каляндарных сьвятах і сьвятах жыцьця (народзіны, вясельле, пахаваньні)- дуда ўзьнікла ў самыя старажытныя часы і зьяўляецца ў пэўным сэнсе рэінкарнацыяй ахвярнай жывёлы—казы альбо казла, якую прыносілі ў ахвяру на Каляды[1].

Этнаграфічныя сьведчаньні

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі дзякуючы рамантычным тэндэнцыям у сьвядомасьці тагачаснага грамадзтва і ўзьнікненьню цікавасьці да народнай культуры, пакінула найбольш поўную карціну тагачаснай дударскай традыцыі на нашых землях. Адным зь першых тут трэба адзначыць Яна Баршчэўскага зь яго знакамітым творам «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях», зьмест якога прасякнуты сюжэтамі й апавяданьнямі аб дударах (разам з тым, больш пазнавальную інфармацыю аб канструкцыі дуды і яе выглядзе знаходзіцца ў малюнках да твораў Баршчэўскага, зробленых ягоным сябрам ды земляком Р. Жукоўскім). [2]

Пяру М. Нікафароўскага і Е. Раманава належыць найбольш поўнае й дакладнае апісаньне дудаў і дударскай традыцыі на Беларусі. Працы гэных аўтараў зьмяшчаюць апісаньне тэхналёгіі вырабу дудаў, канструкцыйных асаблівасьцяў інструмэнтаў, інфармацыю аб гукарадзе дудаў, а таксама факты, якія характарызуюць дударскі рэпэртуар, удзел дудароў у абрадавай практыцы й абразкі з жыцьця, што апісваюць стаўленьне да дудароў і йхняй музыкі з боку вясковага люду.[2]

Аўтэнтычныя дудары

рэдагаваць
  • Адам Шульга[3] — дудар з трупы Ігната Буйніцкага з Празарок (Глыбоччына). Уваходзіў у склад традыцыйнай капэлы пры тэатры Ігната Буйніцкага у якой былі дудар, скрыпак і цымбаліст.
  • Пётр Бурэц — дудар з вёскі Асінаўка.
  • Гаўрыла Слаўчык — дудар з Гарадоцкага раёну. У 1931 годзе, у 95-гадовым веку, Гаўрыла Слаўчык быў запісаны на фанограф Яўгенам Гіпіўсам і Зінаідай Эваль (Ленінград)[4].
  • Квецька Сьцесь
  • Хведар Стэсь[5]
  • Мікола Навіцкі[5]
  • Сьцяпан Шахавец[5]

Захаваныя дуды

рэдагаваць

Лепельская дуда з вёскі Верабкі

рэдагаваць

Лепельская дуда 1877 году захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музэі.

Унікальнасьць лепельскай дуды — эстэтычнае аздабленьне (рагаўні, жалейка і бурдоны).

Лепельская дуда канструкцыйна мае — скураны мех, жалейку з рагаўнём (з 7-ю адтулінамі на жалейцы й 2-мя адтулянамі на рагаўні жалейцы), соску, адзін бурдон з рагаўнём.

Глыбоцкая дуда з вёскі Верацеі

рэдагаваць

Глыбоцкая дуда з вёскі Верацеі (гміна Празарокі) захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы і датуецца 1849 годам (на 28 гадоў старэй за лепельскую). Дакладная копія Глыбоцкай дуды зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Унікальнасць глыбоцкай дуды ў тым, што яна найстарэйшая з захаваных беларускіх дуд, а мех дуды пашыты са скуры барсука, поўсьцю навонкі.

 
Глыбоцкая дуда з вёскі Верацеі

Дударства 100 гадоў таму

рэдагаваць

На пачатку XX ст. Ігнат Буйніцкі з Палівачоў на Глыбоччыне упершыню ў гісторыі вывеў беларускую дуду на тэатральную сцэну і зрабіў яе візітоўкай свайго тэатру. Пра скокі пад дуду пісалі на плакатах-анонсах трупы. Дудар Адам Шульга прымаў актыўны ўдзел у гастролях тэатра ў Вільні, Варшаве і Пецярбурзе. Тады дуду ўпершыню пабачылі многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Для Буйніцкага дуда не была проста адным з трох інструмэнтаў у традыцыйнай капэлі, але сімвалам беларускай культуры ў цэлым, сынонімам беларускай даўніны і народнасьці. У публікацыі «Нашай Нівы» з 1910 году (3 сьнежня, № 49) чытаем, што пасьля заканчэньня сымфанічнага канцэрта кампазытара і дырыжора Людаміра Міхала Рагоўскага ў Вільні (12 лістапада) у знак падзякі «яму былі дадзены на ўспамін…. ад арганізатараў беларускага тэатру — беларуская дуда»[6]. Па словах даследчыцы Ірыны Шумскай, калі ў 1911 годзе Міхал Рагоўскі пераяжджаў з Вільні ў Парыж, то пакінуў падораныя інструменты беларускаму музею. Ігнат Буйніцкі зрабіў важкі ўнёсак у захаваньне і развіцьцё традыцыі беларускай дуды.

Да сярэдзіны 20 стагодзьдзя беларуская дуда была самым распаўсюджаным інструмэнтам і актыўна выкарыстоўвалася ў беларускай народнай музыцы, падчас танцавальных вечарын, на кірмашах і розных сьвятах.[5]

У 30-х гадах у савецкіх рэспубліках для кожнага народа вызначаўся самы традыцыйны інструмэнт. У Беларусі ім стала дуда. Беларускія дудары прадстаўлялі сваю культуру на ўсесаюзных конкурсах.[5]

У 1925 годзе беларускіх дудароў па прапанове наркама культуры Луначарскага накіравалі на мастацкую выставу ў Парыж. Выступленьне ансамбля беларускіх дудароў абудзіла за мяжой цікавасьць да беларускага інструмэнтальнага мастацтва — кансэрваторыя італьянскага горада Пізары нават зьвярнулася ў Інбелкульт з просьбай даслаць для мясцовага музэю старадаўнія беларускія інструмэнты.[5]

На міжнароднай музычнай выставе, якая праходзіла ў 1927 годзе ў Франкфурце-на-Майне, дэманстравалася й калекцыя беларускіх інструмэнтаў, сярод якіх была дуда. Дапоўніла калекцыю карціна Дудар.[5]

Беларускія дуды трапілі ў музэй музычнай культуры імя М. Глінкі, у сховішчы і этнаграфічныя ўстановы Вільні, Масквы і Пецярбурга.

Адраджэньне традыцыі

рэдагаваць

1990 — закладзены пачатак дударскіх вечарынаў майстрамі Алесем Ласём і Тодарам Кашкурэвічам выступілі разам у Вільні на фэстывалі Skamble kankles. Неўзабаве да гэтых дудароў далучыўся майстар Алесь Жура. А. Лось, Т. Кашкурэвіч і А. Жура пачалі зьбірацца й граць разам.[7]

1991 — Ігар Міхно авалодаў наборам беларускіх, латыскіх і летувіскіх танцаў і распачаў традыцыю танцавальных вечарынаў пад дуду, якія адбываліся ў розных местах Беларусі (Менску, Гародні, Гомлі й інш.). Традыцыйныя беларускія дуды сталі актыўна пашырацца.[7]

1992 — правядзеньне ў Менску першага фэстывалю дуды. Паводле распрацаванай канцэпцыі Дударскі фэст мусіў аб’ядноўваць традыцыі дудаў рэгіёна Балтыйскага мора, куды геаграфічна й гістарычна ўваходзіць і Беларусь. Таму фэст атрымаў назву Дударскага балтыцкага фэсту. Дударскі балтыцкі фэст 1992 улучыў шэраг імпрэзаў — канцэрты, сустрэчы, танцавальныя вечарыны, канфэрэнцыю й рэканструкцыю беларускіх абрадаў.[7]

1993 — быў праведзены Дударскі балтыцкі фэст 1993. Канцэрты й мерапрыемствы фэсту выклікалі цікавасьць шырокага кола этнографаў, фальклярыстаў, гісторыкаў і шматлікіх аматараў. У фэсьце ўдзельнічалі дудары Беларусі, Летувы, Латвіі й Шатляндыі. Ініцыятарамі й арганізатарамі дударскіх фэстаў 1992—1993 гг. былі Цэнтар этнакасмалёгіі Крыўя, фірма Ваўкалака й Фонд разьвіцьця традыцыйнай этнічнай культуры.[7]

1999-2000 — Тодар Кашкурэвіч разам з Алесем Ласём зладзілі тры экспэдыцыі з мэтай відэа-фіксацыі сьлядоў дуды на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Былі запісаны ўспаміны людзей, ў сьвядомасьці якіх захаваўся вобраз гэтага інструмэнта. Такога ўнікальнага матэрыялу было запісана на 18 гадзінаў, што дастаткова для стварэньня ў будучым якаснай дакумэнтальнай кінастужкі.[1]

2002-2003 — адбыліся 2 дударскіх фэстывалі ў Заслаўі Заслаўскі Дуднік. Дударскі фэстываль адбываўся ў межах фэстывалю сярэднявечнай традыцыі й культуры Заслаўскі Набат. У будынку Заслаўскай школы мастацтваў адбыліся 2 канфэрэнцыі на тэму традыцыйнасьці й манэры граньня на беларускіх дудах з дакладам А. Лася й У. Пузыні, а на адкрытым канцэртным пляцы прайшлі паказальныя выступленьні ў 2-х намінацыях:

  • дуда сола
  • дуда ў капэлі.

Гралі дудары зь Беларусі: У. Пузыня, А. Жура, З. Сасноўскі, В. Калацэй, У. Бербераў і інш. Арганізатар фэсту Заслаўскі Дуднік — Васіль Грынь.[7]

2003-2006 — фэстывалі не праводзіліся, але дударскі рух на Беларусі пашыраўся і мацнеў. Вырасла новае пакаленьне музыкаў і майстроў. Адкрылі свае майстэрні па вырабу дудаў Юрась Панкевіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба. Беларускія дуды ахапілі амаль усе стылі музыкі — ад фольк-джаза да цяжкага року. Быў заснаваны Дударскі клюб і Дударскае братэрства сьв. Васіля.[7]

2006 — кіраўнік гурту Стары Ольса Зьміцер Сасноўскі вырашыў адрадзіць штогадовасьць Дударскага фэста і стаў яго прадусарам.[7]

2007 — адбыўся штогадовы Дударскі Фэст 2007, у якім прынялі ўдзел:[7]

Ладзіліся адмысловыя канцэрты (канцэртная заля Менск, клюб Стэп) й канфэрэнцыі (на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі А. Лася навуковая канфэрэнцыя «Традыцыя й захаваньне дударскай музыкі на Беларусі». У канфэрэнцыі ўдзельнічалі 23 беларускія дудары, 5 беларускіх майстроў, 10 замежных гасьцей і журналісты).

2008 — адбыўся штогадовы Дударскі Фэст 2008, у якім прынялі ўдзел:[7]

  • беларускія гурты — Стары Ольса, Келіх кола, Litvintroll, Testamentum terrae, Ceilidh Ceol, Ліцьвінскі хмель, Яварына, ESSA, Кашлаты Вох, Рарог,
  • польскія гурты — Mozaik
  • украінскія гурты — Neolitic Age
  • латвійскія гурты — Abra
  • беларускія дудары — Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба, Павел Макоўскі
  • баўгарскія дудары — Ютака Бан
  • летувіскія дудары — Вітаўтас Лінкявічус
  • эстонскія дудары — Ліанэ Барбо
  • латвійскія дудары — Эдуардс Клінтс
  • новазеляндскія дудары — Андрэй Мароз
  • танцавальная падтрымка: гурт Гістрыён і тэатр Яварына.

Ладзіліся адмысловыя канцэрты (канцэртная заля Менск, клюб Рэактар) й канфэрэнцыі (на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі А. Лася)

2009 — адбыўся штогадовы Дударскі Фэст 2009, у якім прынялі ўдзел:[7]

  • беларускія гурты — Стары Ольса, Testamentum terrae, Расалія, Ceilidh Ceol, Келіх кола, Litvintroll, Esprit(be), Кашлаты Вох, Сахор, Galiarda, Крэва
  • дацкія гурты — Рунэ GNY
  • беларускія дудары — Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі й інш.
  • танцавальная падтрымка: гурт Гістрыён

Ладзіліся адмысловыя канцэрты (Музэйны комплекс Дудуткі, клюб Рэактар) й канфэрэнцыі (на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі А. Лася Захаваньне дударскай традыцыі на Беларусі).

Сучасны стан

рэдагаваць

Сёньня ў Беларусі аўтэнтычных дудароў не засталося. Апошнія музыкі памерлі 30-40 гадоў таму. Ад былой велічнай традыцыі застаўся толькі адзіны нотны запіс дудовага найгрыша. І гэта для тых, хто займаецца рэканструкцыяй традыцыі зьяўляецца сапраўднай трагедыяй.[1]

Аднак дзякуй намаганьням этнографаў, музыкаў, навукоўцаў, моладзі — дударская традыцыя паступова набывае моц і рушыцца наперад.

Дударскі рух у Беларусі разьвіваецца ў трох кірунках:[7]

  • дударскі фэст,
  • дударскі цэх
  • дударскі клюб.

З канца 1980-х гадоў у Беларусі пашыраецца рух па вяртаньні беларускай дуды — ладзяцца міжнародныя дударскія фэсты, майстар-клясы для моладзі й дзяцей, міжнародныя канфэрэнцыі «Традыцыя й захаваньне дударскай музыкі на Беларусі», дуду пачалі вывучаць ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў, расьце колькасьць майстроў і музыкаў, якія прысьвячаюць сваю дзейнасьць гэтаму інструмэнту.[7]

З 2017 года ў Глыбокім адбываецца міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі Рэй[8]». Дагэтуль прайшлі чатыры фэсты, тры ў традыцыйнай форме і адзін у фармаце анлайн. У фэсце прымалі ўдзел вядомыя беларускія дудары і майстры, а таксама госці з Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Партугаліі, Белгіі, Латвіі, Харватыі і Македоніі.

Музычныя гурты

рэдагаваць

Кнігі прысвечаныя дударскай традыцыі ў Беларусі

рэдагаваць

У Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэцы створаная сталая экспазіцыя «Дуда мая ты спеўная[9]», прысвечаная беларускай дудзе. У калекцыю ўваходзяць кнігі, альбомы і мастацкія творы прысвечаныя тэме беларускай дуды і іншым дударскім традыцыям Еўропы. Калекцыя і экспазіцыя запачаткаваня ў 2017 годзе. Адкрыццё адбылося падчас першага фэсту дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй».

Пералік кніг і іншых выданняў, якія даследуюць традыцыю беларускай дуды:

Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі «Дудар і музыка», 1892, Расія.

Альманах Dudar

Аляксандр Сурба «Беларуская дуда ў кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі: тыпалогія, канструкцыйныя і дэкаратыўныя асаблівасці», 2019, Мінск.

Дударства й творчасьць

рэдагаваць
 
"Беларускі дудар". Майстар Алесь Шаціла. Бронза, камень. 2022 г.

Беларускай дудзе прысьвечаны шэраг мастацкіх твораў. Беларускія мастакі, пісьменьнікі, разьбяры, і іншыя майстры бачылі ў дудзе моцны мастацкі вобраз. Постаць беларускага дудара сустракаецца практычна ва ўсіх відах прыкладнога мастацтва: маляваныя дываны, саломка, разьба па дрэву, і многія іншыя. Найстарэйшымі прыкладамі выкарыстаньня вобразу дудара зьяўляюцца працы мастака Міхася Філіповіча, з 1930-ых гадоў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць