Зьбігнеў Франці́шак Васэрман (па-польску: Zbigniew Franciszek Wassermann; нар. 17 верасьня 1949 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў.

Зьбігнеў Васэрман
па-польску: Zbigniew Wassermann
Міністар—каардынатар адмысловых службаў
31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007[a]
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі,
Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Казімер Марцінкевіч,
Яраслаў Качынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 верасьня 1949
Кракаў, Польшча
Памёр: 10 красавіка 2010
пад Смаленскам, Расея
Партыя:
Дзеці: Малгажата Васэрман[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Скончыў факультэт права й адміністрацыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (1972). Да 1991 году й у 19932000 гадох працаваў пракуратарам, пракурорам [1].

Быў абраны дэпутатам Сойму 4-га, 5-га й 6-га скліканьняў (20012010) [2]. Цікавіўся спэцслужбамі. За часам 4-га скліканьня сойму быў старшынём камісіі па спэцслужбам і намесьнікам галавы сьледчай камісіі [2]. За часам 5-га скліканьня сойму быў міністрам-каардынатарам адмысловых службаў. За часам 6-га скліканьня сойму быў чальцом сьледчай камісіі [2].

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].

Пахаваны ў Кракаве.

  1. ^ Зь перапынкам 7—11 верасьня 2007.