Зьмееўка (Бэрыслаўскі раён)
Зьмееўка (па-ўкраінску: Зміївка) — вёска ў Бэрыслаўскім раёне Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны.
Зьмееўка | |||||
укр. Зміївка | |||||
Швэдзкая лютэранская кірха ў вёсцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1782/1915 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хэрсонская | ||||
Раён: | Бэрыслаўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 35 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2759 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 5546 | ||||
Паштовы індэкс: | 74372 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°52′13″ пн. ш. 33°34′59″ у. д. / 46.87028° пн. ш. 33.58306° у. д.Каардынаты: 46°52′13″ пн. ш. 33°34′59″ у. д. / 46.87028° пн. ш. 33.58306° у. д. | ||||
Зьмееўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска, пад назвай Старашвэдзкае (па-ўкраінску: Старошведське, па-швэдзку: Gammalsvenskby, на мясцовым дыялекце — па-швэдзку: Gammölsvänskbi), была заснаваная ў 1781 годзе швэдзкімі каляністамі, якіх Кацярына II перасяліла сюды з выспы Хіюмаа, цяпер у Эстоніі. У канцы XVIII стагодзьдзя ў вёску таксама быў паселены яшчэ 31 палонны швэдзкі жаўнер. У 1804 годзе побач узьніклі тры нямецкія вёскі: Шлянґэндорф (па-нямецку: Schlangendorf), Мюльхаўзэндорф (па-нямецку: Mühlhausendorf) і Клёстэрдорф (па-нямецку: Klosterdorf).[1] З часам вёскі разрасьліся і зьядналіся ў адну. У 1929 годзе частка швэдзкага насельніцтва вярнулася ў Швэцыю. Але шмат хто зь іх не атрымаў магчымасьці знайсьці добрую працу і вярнуўся назад. У 1932—1933 гадах ва Ўкраіне быў Галадамор, але пакінуць вёску ў швэдаў ўжо не было магчымасьці. Падчас і пасьля другой сусьветнай вайны нямецкае насельніцтва альбо пакінула вёску самастойна, альбо было выселена савецкай уладай.
Перасяленьне бойкаў
рэдагавацьУ 1951 годзе паводле польска-савецкіх дамоваў аб абмене тэрыторыямі быў ліквідаваны Дольнаўстрыцкі раён Драгобіцкай вобласьці УССР, насельніцтва якога было прымусова выселена з родных вёсак і паселена ў паўднёва-ўсходніх абласьцёх УССР. У Зьмееўку былі пераселены жыхары трох бойкаўскіх вёсак: Ладыны, Нанова і Дольніх Берагоў.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва вёскі — 2759 асобаў. Швэдзкая грамада цяпер налічвае каля 100 асобаў. Частка зь іх дагэтуль гаворыць на старашвэдзкай мове. Большасьць насельніцтва (каля 80%) — перасяленцы-бойкі.
Рэлігія
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічаюць тры царквы: праваслаўная (кіеўскага патрыярхату), грэка-каталіцкая і эвангельска-лютэранская кірха.[2]
Помнікі
рэдагавацьУ 2001 годзе (у гадавіну дэпартацыі) на беразе Дняпра быў усталяваны памятны знак з выявай гор, бойкаўскай царквы ды хаты. 23 жніўня 2010 году ў вёсцы быў адчынены мэмарыял «Барацьбітам за волю Украіны». Раней у вёсцы быў помнік Леніну, але паводле рашэньня сельскага савету ён быў дэмантаваны ў 2008 годзе.
Вуліцы вёскі
рэдагаваць- Кастрычніцкая (па-ўкраінску: Жовтнева)
- М. Булата (па-ўкраінску: М.Булата)
- Маладзёвая (па-ўкраінску: Молодіжна)
- Школьная (па-ўкраінску: Шкільна)
- Будзённага (па-ўкраінску: Будьонного)
- Гагарына (па-ўкраінску: Гагаріна)
- Набярэжная (па-ўкраінску: Набережна)
- Новая (па-ўкраінску: Нова)
- Рабочая (па-ўкраінску: Робоча)
- Стэпавая (па-ўкраінску: Степова)
- Уроджайная (па-ўкраінску: Урожайна)
- Чарнавіла (па-ўкраінску: Чорновола)
- Шаўчэнкі (па-ўкраінску: Шевченка)
- 30 гадоў Перамогі (па-ўкраінску: 30 років Перемоги)
- Інтэрнацыянальны завулак (па-ўкраінску: Інтернаціональний провулок)
- Завулак Міру (па-ўкраінску: провулок Миру)
Выбары ў вёсцы
рэдагавацьУлічваючы нетыповы для дадзенага рэгіёну склад насельніцтва вёскі, цікавымі зьяўляюцца вынікі выбараў у вёсцы. Мясцовыя жыхары часьцей падтрымліваюць папулярных на захадзе Ўкраіны палітыкаў. Ніжэй пададзена табліца для другога туру выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне 2010 року.[3]
Януковіч | Цімашэнка | Супраць усіх | |
---|---|---|---|
Зьмееўка | 22,39% | 71,30% | 5,47% |
Хэрсонская вобласьць | 59,98% | 33,73% | 5,04% |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шведы со Змеевки журнал «Вокруг Света» (рас.)
- ^ Стэпавыя бойкі(недаступная спасылка), Український Тиждень (укр.)
- ^ Вибори Президента України 2010, старонка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Шведы со Змеевки (рас.)
- Долі західних бойків в Україні(недаступная спасылка) (укр.)