Марцін з Врацімавіцаў
Марцін з Врацімавіцаў (па-польску: Marcin z Wrocimowic) (? — 1442) — рыцар гербу Полуказы і каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы, стараста Ловіцкі (горад у Польшчы, уваходзіць у Лодзінскае ваяводзтва, Ловіцкі павет), харунжы Кракаўскі.
Marcin z Wrocimowic | |
Марцін з Врацімавіцаў на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва» | |
Герб Полуказы | |
Каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы | |
---|---|
няма зьвестак — 1410г. | |
Наступнік | рыцар Мацей Грушэцкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | не раней за 16 кастрычніка 1441 і не пазьней за 7 сакавіка 1442[1] |
Дзеці | Марцін з Дэбоўцаў |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | дыплямат |
Біяграфія
рэдагавацьПа паходжаньні — немец з Малапольшчы[2].
Нягледзячы на тое, што ў 1399 годзе ён страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводзтва), ён не перастаў падпісвацца пад гэтым прозьвішчам. З 1430 г. ён стаў уладальнікам Дэбоўцаў (Падкарпацкае ваяводзтва). Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэбоўцаў (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіцаў).
Згадваецца ў Яна Дугаша (Гісторыя Польшчы: Год Гасподзень 1410), у Генрыка Сянкевіча (раман «Крыжакі»), а таксама адлюстраваны на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва».
Як харунжы Кракаўскі прыняў удзел у Грунвальдзкай бітве у 1410 г., падчас якой нёс начале войск польскіх галоўную харугву зь белым арлом, які выраніў пад націскам крыжакоў у пылу бітвы. Гэта здарылася тады, калі войска літоўскае зьвярнулася ў бегства і разьвярнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі сталі намагаць ўсе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Уладзіслава зь белым арлом, якую нёс Марцін з Урацымовіц, пад варожым націскам падае на зямлю. Крыжакі ўжо меркавалі дамагчыся перамогі, але, дзякуючы дасьведчаным і адважным рыцарам, якія былі побач са сьцягам, якія ў той жа час затрымалі яго падзеньне, сьцяг хутка паднялі і вярнулі на месца. Каб замяць ганьбу і крыўду, і адстаяць гонар сьцягу, польскія рыцары, натхнённыя падняцьцём сьцягу і жаданьнем адстаяць яго гонар, у ярасным націску кідаюцца на ворага, сакрушаюць яго, павяргаючы на зямлю. Пасьля гэтага здарэньня каронным харунжыям караля Уладзіслава II Ягайлы становіцца рыцарам Мацей Грушэцкі[3]
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ мэмарыяльная дошка
- ^ Adam Krzemiński, «Nagie miecze na lemiesze», Polityka, nr 2 z 9 stycznia 2010, s.60-63
- ^ Грушэцкія (Gruszecki) у Польскім гербоўніке(1738 г.) Каспра Нясецкого, стр. 301—302)