Марыя Валконская
Марыя Мікалаеўна Валконская (народжаная Раеўская; 25 сьнежня (6 студзеня) 1805/1806/1807 — 10 жніўня 1863, маёнтак Варонкі, Чарнігаўская губэрня) — малодшая дачка Мікалая Раеўскага, жонка дзекабрыста Сяргея Валконскага (з 11 студзеня 1825 году, Кіеў), якая нягледзячы на супраціў крэўных сваякоў, паехала за ім у Сыбір.
Марыя Валконская | |
Мария Николаевна Волконская | |
Невядомы мастак, пачатак 1820-х | |
Імя пры нараджэньні | Марыя Мікалаеўна Раеўская |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 сьнежня (6 студзеня) 1805/1806/1807 (57 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 жніўня 1863 |
Месца сьмерці | маёнтак Варонкі, Чарнігаўская губэрня |
Прычына сьмерці | хвароба |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя |
Бацька | Мікалай Мікалаевіч Раеўскі (1771—1829) |
Маці | Соф’я Аляксеева Канстантынава (1769—1844) |
Муж | Сяргей Рыгоравіч Валконскі (1788—1865) |
Дзеці | 2 сына і 2 дачкі |
Біяграфія
рэдагавацьВалконская мела сястру Соф’ю. У васямнаццацігадовым узросьце Марыя пабралася шлюбам са старэйшым за яе Сяргеем Валконскім. Будучы шырока вядомая ў Іркуцку ў якасьці «сыбірскай прынцэсы», яна заснавала мясцовы шпіталь і адчыніла канцэртную залю, у дадатак месьцячы ў сябе дома музычныя і культурныя мерапрыемствы.
Сям’я Валконскіх мела чацьвярых дзяцей; двое памерлі ў малым узросьце, тым часам, Міхаіл (1832—1909) і Алена (1835—1916) пасьпелі здабыць тытулы князя і княжны, успадкаваны ад свайго бацькі.
Шэраг літаратурных твораў, уключаючы «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, і другая частка паэмы Мікалая Некрасава «Русские женщины» былі прысьвечаныя Валконскай. Трыццаць трэцяя страфа першай главы «Яўгенія Анегіна» ўтрымлівае ўспамін паэта пра Валконскую:[2]
— Аляксандар Пушкін, Яўгеній Анегін. Глава першая, страфа XXXIII |
У 1922 годзе было даказана, што Валконская зьяўлялася аб’ектам шасьці паэмаў аўтарства Пушкіна (напісаных у 1820, 1822, 1824, 1825, 1828 і 1829)[4]. Пушкін таксама прысьвяціў колькі радкоў на заўчасны адыход яе маленькага сына Мікалая. Тым ня менш, пушкініст Міхаіл Гершэнзон палемізаваў са сьцьверджаньнем, што Пушкін быў закаханы ў Марыю[5].
Марыя Валконская памерла з-за праблемаў з сэрцам ва ўкраінскай вёсцы Варонікі.
Творы, прысьвечаныя М. М. Валконскай (Раеўскай)
рэдагаваць«Радзее хмар густых лятучая града…» (1820);
«Таўрыда» (1822);
«Дзень непагодны згас; пахмурная імгла…» (1824);
«Буря» (Ты видел деву на скале…).
Кн. М. Н. Волконской «Был край, слезам и скорби посвящённый…» (1829).
- М. А. Некрасаў:
«Княгиня М. Н. Волконская» (1873) — другая частка паэмы «Русские женщины»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ metric book
- ^ Д. Д. Благой. Примечания к роману в стихах А. С. Пушкина «Евгений Онегин» (рас.) Праверана 21 сьнежня 2010 г.
- ^ Пушкін А. С. Выбраныя творы. У 2 т. Яўгеній Анегін: Раман у вершах; Барыс Гадуноў: Трагедыя: / Пер. з рус. / Рэдкал.: Р. І. Барадулін (гал. рэд.) і інш.; Уклад.-рэд. В. Б. Спрынчан; Маст. А. Буркатоўскі, У. Герман.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — Т. II. — С. 26. — 310 с. — ISBN 5-340-00158-4
- ^ Б. М. Соколов. Мария Волконская и Пушкин, 1922
- ^ Brian Horowitz. The myth of A.S. Pushkin in Russia’s Silver Age, Northwestern University Press, 1996, pp. 1-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарыя Валконская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра асобу, зьвязаную з Расейскай імпэрыяй. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |