Радзівілы

магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага

Радзіві́лы[a] — магнацкі род гербу «Трубы», найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прадстаўнікі роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны[1].

Радзівілы
лац. Radziviły
Герб Радзівілаў
Радавы герб Радзівілаў «Трубы»
Дэвіз: «Бог нам радзіць!»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытул: князі
Прызнаныя ў: Сьвятая Рымская імпэрыя

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах[2]. Большасьць Радзівілаў па Рэфармацыі засталася каталікамі[3]

У час перапісу 1917 году некалькі прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што валодалі маёнткамі на Случчыне, назвалі сябе беларусамі паводле нацыянальнасьці[4]. Па стварэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ўладальнік Нясьвіжу Альбрэхт Радзівіл згадзіўся прадстаўляць яго ў розных эўрапейскіх краінах[4]. Яшчэ раней у 1912 годзе Марыя Магдалена з Завішаў, жонка Вацлава Мікалая Радзівіла, публічна абвясьціла на старонках прэсы: «Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу[5]».

ПрозьвішчаРэдагаваць

 
Генэалёгія Радзівілаў, 1699 г.
Асноўны артыкул: Радзівіл (імя)

Імя Радзівіл, ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-рад-), што і германскае імя Конрад, пашыранае сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[6].

Мовазнаўца Ігар Капылоў зьвяртае ўвагу на тое, што ў славянскіх мовах даволі часта сустракаюцца складаныя імёны з кампанэнтам Рад, які літаральна пазначае старажытнае слова радети 'клапаціцца пра штосьці'. Існуюць такія старажытныя імёны, як Радамір (той, хто клапоціцца пра мір), Радаслаў (той, хто дбае пра славу) і г. д. Дасьледнікі знаходзяць падставы для таго, каб і другі кампанэнт імя «віл» лічыць славянскім, беспасярэдне зьвязаным з словам 'воля'. Пацьверджаньнем гэтага лічыцца ўкраінскае слова вільний (вольны). Такім парадкам, беручы пад увагу славянскую вэрсію паходжаньня, імя Радзівіл азначае «той, хто клапоціцца пра волю»[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Радзівіл складаецца з фармантаў -рад-, які паходзіць ад германскага rad- 'рада', і -віл-, які паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[8]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі» і адпавядае пашыранаму германскаму імю Willirad[9].

УладаньніРэдагаваць

Радзівілы — буйныя землеўладальнікі, якія сваім эканамічным значэньнем у сярэдзіне XVI — першай палове XVIII стагодзьдзяў займалі 1-е месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў другой палове XVI ст. яны валодалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі местамі і мястэчкамі: Геранёны, Давыд-Гарадок, Клецак, Койданаў, Копысь, Лахва, Мір, Нясьвіж, Чарнаўчыцы, Шчучын, мноствам вёсак; на тэрыторыі сучаснай Украіны — местам Алыкай зь дзясяткамі вёсак (Валынскае ваяводзтва); на тэрыторыі сучаснай Польшчы — местам Шыдлоўцам зь вёскамі (Сандамірскае ваяводзтва), на тэрыторым сучаснай Летувы — Біржамі, Дубінкамі (Віленскае ваяводзтва), Кейданамі (Жамойць) і інш. Пэўны час у XV—XVI стагодзьдзях адна з галінаў роду мела маёнткі зь местамі Гонядзю і Райгорадам на Падляшшы. У XVII—XVIII стагодзьдзях мелі шэраг іншых маёнткаў. У 1612 годзе атрымалі Слуцкае княства зь местамі Слуцкам і Капылём. Таксама валодалі маёнткамі ў Францыі і Італіі.

Апрача гэтых уласных спадчынных маёнткаў рэгулярна атрымлівалі ў пажыцьцёвае карыстаньне дзяржаўныя маёнткі (староствы) разам з пасадамі старостаў: Ашмяны, Барысаў, Берасьце, Крычаў, Ліда, Мазыр і інш.

У 1586 годзе браты Мікалай Крыштап, Альбрэхт і Станіслаў склалі пагадненьне пра стварэньне Нясьвіскай, Клецкай і Алыцкай ардынацыяў (непадзельных уласных маёнткаў, што перадаваліся ў спадчыну толькі паводле мужчынскай лініі, пазьней — толькі старэйшаму сыну). Іншыя маёнткі Радзівілаў знаходзіліся на аляідальным праве (маглі перадавацца ў спадчыну жанчынам, свабодна адчужацца). У XIX ст. утварылася Давыд-Гарадоцкая ардынацыя.

Радзівілы мелі ўласныя фартэцыі з залогамі — Нясьвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя. За часамі росквіту ў XVII стагодзьдзі Радзівілам належалі 23 замкі, 426 местаў і мястэчак, 2032 маёнткі і звыш 10 000 вёсак у Вялікім Княстве Літоўскім і за мяжой[10].

ПаходжаньнеРэдагаваць

 
Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымлівае тытул князя ад імпэратара Карла V

Пра паходжаньне Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданьняў: паводле некаторых зьвестак, род мае зьвязкі з найвышэйшым жрэцкім станам паганскай Літвы, а ягоным пачынальнікам быў Лізьдзейка. Гэтыя паданьні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдзівіл, Манцівіл і інш.) сьведчаць пра глыбокую старажытнасьць роду.

У пытаньні паходжаньня Радзівілаў гісторык Павал Урбан зьвяртае на ўвагу на тое, як іх характарызаваў Сымон Будны. Адпаведную прадмову-прысьвячэньне ён зьмясьціў у выдадзеным у Нясьвіжы Катэхізьме[11]:

  Абы вашы княжацкія міласьці ня толька ў чужаземскіх языцах кахалі, але бы ся тэж… і таго здаўна слаўнага языка славянскага разьмілаваці і оным ся бавіці рачылі. Слушная бо рэч ёсьць, абы вашы княжацкія міласьці таго народу язык мілаваці рачылі, у каторам даўныя продкі і іх княжацкія міласьці панове атцы вашых княжацкіх міласьці слаўне праднейшыя пралажэнства нясуць.  

Сучасная навука лічыць заснавальнікам роду Радзівіла Осьцікавіча (?—1477), сына кашталяна віленскага Осьціка. Сын Радзівіла Осьцікавіча Мікалай «Стары» (?—1509) меў 4 сыноў, ад якіх пайшлі 3 галіны роду:

Упершыню тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі для ўласнай гонядзка-мядзельскай галіны атрымаў 25 лютага 1518 году Мікалай (каля 1470—1521). Для ўсіх прадстаўнікоў роду імпэрскі княскі тытул 10 сьнежня 1547 году здабыў Мікалай «Чорны» (1515—1565).

Нашчадак роду і апошні ардынат на Нясьвіжы Альбрэхт Антоні Вільгельм валодаў Палацава-замкавым комплексам у Нясьвіжы у часы Польскай Рэспублікі, а ў 1935 годзе эміграваў на Захад. У траўні 2009 ягоная дачка Альжбета Радзівіл наведала Нясьвіж[12], дзе зрабіла наступную заяву[13]:

  Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выняткова па‑беларуску.  

Найбольш вядомыя прадстаўнікіРэдагаваць

Сярод прадстаўнікоў роду Радзівілаў былі каралева і вялікая княгіня Барбара Радзівіл (1520—1551) і віленскі кардынал Юры Радзівіл (1556—1600), 7 канцлераў і 8 гетманаў вялікіх літоўскіх, 3 япіскапы і 27 ваяводаў[10].

Пакаленьне 1Рэдагаваць

Пакаленьне 2Рэдагаваць

Пакаленьне 3Рэдагаваць

Пакаленьне 4Рэдагаваць

Пакаленьне 5Рэдагаваць

Пакаленьне 6Рэдагаваць

Пакаленьне 7Рэдагаваць

Пакаленьне 8Рэдагаваць

Пакаленьне 9Рэдагаваць

Пакаленьне 10Рэдагаваць

Пакаленьне 11Рэдагаваць

Пакаленьне 15Рэдагаваць

Пакаленьне 17Рэдагаваць

ГалерэяРэдагаваць

Мужчынскі партрэтРэдагаваць

Жаночы партрэтРэдагаваць

СпадчынаРэдагаваць

У 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[14].

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ У гістарычных дакумэнтах на лаціне (у адз. ліку): Radzivil, Radziwil; польская форма прозьвішча: Radziwiłłowie

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Радзівілы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 503.
  2. ^ Грыцкевіч А. Радзівілы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 504.
  3. ^ Грыцкевич А. Радзівілы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 216.
  4. ^ а б Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  5. ^ Багадзяж М. Я — беларуска… (Марыя Магдалена Радзівіл) // Беларуская мінуўшчына. № 1, 1996.
  6. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 14, 18.
  7. ^ Капылоў І. Радзівілы(недаступная спасылка) // Звязда. № 47 (27162), 13 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  10. ^ а б Ніна Шчарбачэвіч. Што не падзялілі Пане Каханку і барон Мюнхгаўзэн // Ігуменскі тракт. — 19 лістапада 2013. — № 38 (53).
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 17.
  12. ^ Валянціна Аксак (25.05.2009) Нашчадкі Радзівілаў вандруюць па былых уладаньнях. Радыё СвабодаПраверана 18 ліпеня 2011 г.
  13. ^ Глеб Лабадзенка. Эльжбета Радзівіл: Калі б мы жылі сёньня ў Беларусі, то размаўлялі б па-беларуску // Зьвязда : Газэта. — 30 ліпеня 2009. — № 140 (26498). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  14. ^ Кірпа С. Скарбы Нясвіжа: гісторыя стварэння і рабавання // Туризм и отдых. № 39 (724), 8 кастрычніка 2009 г.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць