Граф

гістарычны нямецкі тытул

Граф, грап[1] (ад па-нямецку: graf, gravo, gravio «правадыр»; па-польску: hrabia; па-ангельску: earl, count; па-француску: marquis, comte ад па-лацінску: comes — «спадарожнік») — каралеўская службовая асоба ў IX—XV стагоддзях у Заходняй Эўропы[2]. З XV стагодзьдзя — ганаровы шляхецкі тытул[3].

Геральдычная карона графа

У гіерархіі шляхецкіх тытулаў граф стаіць вышэй за шэвалье, барона і віконта, але ніжэй за маркіза, герцага, вялікага герцага й прынца.

Тытул графа быў вядомы і ў Вялікім Княства Літоўскім. У старабеларускую мову слова «граф» увайшло як «кграбя», «грабя», «кграбе», «крабя», «кграфъ», «кгрофъ»[4].

Заходняя Эўропа

рэдагаваць

Упершыню ў бюракратычным сэнсе тытул «граф» (па-лацінску: comes) ужываецца ў Рымскай імпэрыі ў 312 г. н. э. і значыў асабістага дарадцу ці падначаленага імпэратара[4].

У Франкскай дзяржаве з другой паловы VI стагодзьдзя граф (гаўграф) у сваёй акрузе-графстве/гаў (па-нямецку: Gau — адпачатку сельская грамада ў старажытных германцаў, лікам блізу 100 чалавек) меў судовую, адміністрацыйную й вайсковую ўладу[Крыніца?].

У пачатку IX ст. граф вызначаўся як службовая асоба, якая прадстаўляла ўладу караля на падначаленых землях. Тэрміны «граф» і «графства» асабліва пашырыліся і ўвайшлі ва ўжытак у IX ст. за Карлам Вялікім[2].

Паводле наказу караля Карла II Лысага (877 г.) пасада й валоданьні графа сталі спадчыннымі.

У Франкскай дзяржаве і Сьвятой Рымскай імпэрыі таксама былі тытулы пфальцграфа і маркграфа. У Сьвятой Рымскай імпэрыі, акрамя таго, існавалі некаторыя іншыя тытулы, вытворныя ад тытулу графа.

Падчас фэадальнай раздробленасьці граф — фэадальны валадар графства, потым (са скасаваньнем фэадальнае раздробленасьці) тытул вышэйшага дваранства. У якасьці тытулу фармальна працягвае захоўвацца ў большасьці краінаў Эўропы з манархічнай формай кіарваньня.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць