Ёга

сукупнасьць фізычных, духоўных і псыхічных практыкаў з часоў старажытнай Індыі

Ёга (дэванагары: योग) — паняцьце індыйскай культуры, у шырокім сэнсе азначае сукупнасьць розных духоўных і фізычных практык, якія былі распрацаваны ў розных напрамках індуізма й будызма й галоўнай мэтай якой зьяўляецца кіраваньне псыхікай і псыхафізыялёгіяй індывідуума дзеля дасягненьня найвышэйшага псыхічнага й духоўнага стану. У больш вузкім сэнсе, ёга — гэта адна з шасьці артадаксальных школаў філязофіі індуізму. Зыходная мэта ёгі — зьмяненьне анталягічнага статуса чалавека ў сьвеце.

Бог Шыва, які займаецца мэдытацыяй

Асноўныя напрамкі ёгі гэта — раджа-ёга, карма-ёга, джнана-ёга, бгакты-ёга й гатга-ёга.[1][2][3] У кантэксьце філязофіі індуізма, пад ёгай разумеюць сыстэму раджа-ёгі, якая была выкладзена ў «Ёга-сутра» Патанджалі й цесным чынам зьвязана з прынцыпамі санкх’і. Ёга абмяркоўваецца ў розных пісаньнях індуізма, як то «Веды», «Упанішады», «Бгагавад-гіта», «Гатга-ёга-прадыпіка», «Шыва-самгіта» й «Тантры». Канчатковай мэтай ёгі можа быць рознае: ад паляпшэньня фізычнага здароўя й да дасягненьня мокшы.

Слова «ёга» паходзіць ад санскрыцкага кораня ёдж ці юдж, якое мае шмат сэнсаў: «зьвяз», «гармонія» й іншых. Упершыню сустракаецца ў «Рыг-ведзе» — найстаражытнейшым з усіх захаўшыхся помнікаў індыйскай літаратуры.[4] За межамі Індыі тэрмін, як правіла, асацыюецца з хатха-ёгай і ейнымі асанамі ці з фізычнымі практыкаваньнямі. Таго, хто займаецца ёгай, называюць ёгам ці ёгінам.

Літаратура

рэдагаваць
  • Vaman Shivram Apte The Practical Sanskrit Dictionary. — Delhi: Motilal Banarsidass Publishers, 1965. — ISBN 81-208-0567-4 (fourth revised & enlarged edition).
  • Patañjali Yoga Sutras of Patañjali. — Studio 34 Yoga Healing Arts, 2001.
  • Satischandra Chatterjee An Introduction to Indian Philosophy. — Eighth Reprint Edition. — Calcutta: University of Calcutta, 1984.
  • Gavin Flood An Introduction to Hinduism. — Cambridge: Cambridge University Press, 1996. — ISBN 0-521-43878-0
  • Swami Gambhirananda Madhusudana Sarasvati Bhagavad_Gita: With the annotation Gūḍhārtha Dīpikā. — Calcutta: Advaita Ashrama Publication Department, 1998. — ISBN 81-7505-194-9
  • Swami Harinanda Yoga and The Portal. — Jai Dee Marketing. — ISBN 0-9781429-5-0
  1. ^ Pandit Usharbudh Arya (1985). The philosophy of hatha yoga. Himalayan Institute Press; 2nd ed.
  2. ^ Sri Swami Rama (2008) The royal path: Practical lessons on yoga. Himalayan Institute Press; New Ed edition.
  3. ^ Swami Prabhavananda (Translator), Christopher Isherwood (Translator), Patanjali (Author). (1996). Vedanta Press; How to know god: The yoga aphorisms of Patanjali. New Ed edition.
  4. ^ P. 51 The Complete Idiot’s Guide to Yoga By Joan Budilovsky, Eve Adamson

Вонкавія спасылкі

рэдагаваць
  • Ёга на «Open Directory Project»