Грунвальдзкая бітва. 600 год (манэта)

«Памятная манэта Грунвальдзкая бітва. 600 год» — беларуская юбілейная манэта Нацыянальнага Банку Беларусі, уведзеная ў абарачэньне 7 красавіка 2010 году[1]. Манэта выбітая з золата — наміналам 50 і 20 рублёў, срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевага сплаву — 1 рубель.

Залатая манэта 600 год Грунвальдзкай бітве, 20 рублёў, рэвэрс
Залатая манэта 600 год Грунвальдзкай бітве, 20 рублёў, авэрс
Срэбраная манэта 600 год Грунвальдзкай бітве, 20 рублёў, рэвэрс
Срэбраная манэта 600 год Грунвальдзкай бітве, 20 рублёў, авэрс

Наміналы

рэдагаваць

50 рублёў

рэдагаваць
  • проба золата: 900
  • вага манэты: 8.64 г
  • вага чыстага золата: 7.78 г
  • дыямэтар: 22 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 500 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 1 199 400 руб. без футляру

20 рублёў

рэдагаваць
  • проба золата: 900
  • вага манэты: 5.76 г
  • вага чыстага золата: 5.18 г
  • дыямэтар: 19.8 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 500 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 814 900 руб. у футляры

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2500 ас.
  • кошт продажу ў НББ — 99 000 руб. (без футляру), 109 470 руб. (у футляры)

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд квадрату; рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: залатой манэты наміналам 50 рублёў, срэбнай і медна-нікелевай манэтаў разьмешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — стылізаваны відарыс мяча, які па абрысе нагадвае чалавека: на залатой манэце — на фоне патрэсканай зямлі, на срэбнай і медна-нікелевай манэтах — на фоне кальчугі; па крузе надпісы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 50 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), проба сплаву (на залатой і срэбнай) і год выпуску манэтаў у абарачэньне.

На залатой манэце наміналам 20 рублёў разьмешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ў абрамленьні вянка з дубовых лістоў — выявы двух гатычных мячоў; надпісы: у верхняй частцы па крузе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 20 РУБЛЁЎ, год выпуску манэты ў абарачэньне і проба сплаву.

  • Рэвэрс: разьмешчана стылізаваная пячатка ў выглядзе адбітка вялікага пальца, у структуры якога бачны надпісы: ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА і дата бітвы — 15.07.1410.

На залатой манэце наміналам 20 рублёў разьмешчаны: у цэнтральнай частцы — выява чашы, увянчанай дубовымі лістамі, як умяшчальнік пакуты ад перажытай вайны, і дзесяць крыжападобных пірамідальных выступаў як памяць пра загінуўшых у Вялікай вайне; па крузе надпісы: у верхняй частцы — ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА, у ніжняй — 600 ГОД.

  • Аксана Навасёлава (акрамя дызайну залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
  • В. Лукашык (дызайн залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
  • А. Яцук (дызайн залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)
  • Сьвятлана Заськевіч (дызайн залатой манэты вартасьцю 20 рублёў)

Прапанова ТБМ

рэдагаваць

Ідэю выбіць манэту Нацыянальнаму банку РБ праванавала 15 лютага 2010 году ТБМ, зьвярнуўшыся з адпаведным лістом. У адказе 26 сакавіка начальнік галоўнага кіраваньня эмісійна-касавых апэрацыяў Нацбанку Ўладзімер Сокал паведаміў, што прапанова ТБМ падтрымана на паседжаньні стала дзеючай рабочай групы па выпуску памятных манэтаў[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць