Раёны Беларусі

адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі 2-га ўзроўню

Раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Агулам у Беларусі існуе 118 раёнаў. Кожны з раёнаў уваходзіць у склад адной з шасьці абласьцей краіны (ад 16 да 22 у кожнай вобласьці). Менск вылучаны ў асобны аб’ект (не ўваходзіць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці), падзелены на 9 гарадзкіх раёнаў. Горад Гомель падзелены на 4 раёны, яны зьяўляюцца часткай Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і места Бабруйск. На 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 гарадзкія раёны[1].

Раёны ў сваю чаргу падзяляюцца на тэрыторыі сельсаветаў, пасёлкаў гарадзкога тыпу і гарадоў раённага падпарадкаваньня, якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, пасёлку гарадзкога тыпу (калі ён зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну), гарадоў раённага падпарадкаваньня, якія зьяўляюцца тэрытарыяльнымі адзінкамі[2][3]

Раёны ў Беларусі падобныя да раёнаў (улусаў) у Расеі і акругаў ЗША. Буйныя гарады (Менск, Гомель) падзяляюцца на гарадзкія раёны.

Газыфікацыя

рэдагаваць

Газыфікацыя ўсіх раённых цэнтраў Беларусі цалкам скончаная. Бярэзань быў апошнім раённым цэнтрам рэспублікі, дзе не было прыроднага газа.[4]

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Раёны Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў