Летувісы ў Беларусі

Летувіская меншасьць у Беларусі афіцыйна налічвае 5087 прадстаўнікоў і складае дзявятую па колькасьці нацыянальную меншасьць у краіне[1][2]. Толькі 1597 зь іх (31,4%) ў якасьці роднай мовы ўважае выключна летувіскую мову; большасьць — 1999 (39,3%) — падала расейскую мову[1].

Пераважная большасьць летувісаў пражывае ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя арганізацыі беларускіх летувісаў паўсталі ў 1994 року. Тады былі зарэгістраваныя суполкі летувісаў ў Гервятах, Пелясе і арганізацыя цэнтральнага характару — Рэспубліканскае аб’яднаньне беларускіх летувісаў (лет. Respublikinė Baltarusijos lietuvių bendruomenė). У 1995 року заснаваная гарадзенская суполка летувісаў і Асацыяцыя летувісаў Гарадзенскай вобласьці, а ў 1998 року — суполка летувісаў Браслаўскага краю[3].

У 1994 року ў Рымдзюнах была адкрытая першая на Беларусі пасьляваенная летувіская школа, тамсама ў 1996 року пачала дзейнічаць летувіская сярэдняя школа. Акрамя гэтага, дзейнічаюць некалькі нядзельных школак: у Менску, Горадні, Палеках (Паляцкішкі?, па-летувіску: Palekai) і Радуні. У некалькіх мясьцінах у дзяржаўных школах выкладаецца летувіская мова[3]. У 1999 року пабачыў сьвет першы нумар бюлетэню беларускіх летувісаў «Mūsų žodis» (па-беларуску: «Наша слова»)[4].

Дружына беларускіх летувісаў прымала ўдзел у спартовых гульняў летувісаў сьвету і атрымала некалькі мэдалёў[3].

Сярод даўніх летувіскіх этнічных групаў у Беларусі часам сустракаецца вызначэньне сучаснай летувіскай мовы менавіта як «жамойцкай»: гэтак, «як мы, барцякі, па-жмудзінску гаворым няшчыра, як во Вільнюс там, ці за Вільнюсам…»[5].

Сучаснасьць

рэдагаваць

Ладзяцца сходы беларускіх летувісаў. Адзначаюцца ўгодкі зьнішчэньняў летувісаў праз НКВД ў Ігумене, а таксама ўгодкі каранацыі Міндоўга[4].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Перепись населения 2009 г. Выходные регламентные таблицы. Национальный состав населения, гражданство: население по национальности и родному языку (рас.). Белстат.
  2. ^ Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию (рас.). Белстат.
  3. ^ а б в Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — С. 384. — ISBN 9986-892-34-1
  4. ^ а б Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — С. 385. — ISBN 9986-892-34-1
  5. ^ Унуковіч Ю. Мікраэтнонімы літоўскай этнічнай групы Рэспублікі Беларусь // Весн. Гродз. дзярж. ун-та. Сер. 1, Гуманіт. навукі. — 2008. С. 8.

Літаратура

рэдагаваць
  • Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — 416 с. — ISBN 9986-892-34-1