Драўляне — племянное аб’яднаньне ўсходніх славянаў у 810 стагодзьдзях.

Зьмест

Геаграфія расьсяленьняРэдагаваць

Драўляне жылі на правабярэжжы Прыпяці (Украінскае Палесьсе), у міжрэччах Гарыні, Случы, Цецерава, Дняпра[1][2]. Паводле археалягічных дасьледваньняў драўляне межавалі[1][2]:

Паходжаньне назвыРэдагаваць

Назва паходзіць ад лясной мясцовасьці[1][2].

Археалягічныя зьвесткіРэдагаваць

Самыя старажытныя помнікі драўлянаў — курганныя могільнікі з трупаспаленьнем і урнамі праска-карчацкага тыпу ў верхняй частцы насыпу ці на гарызонце, па 1—3 пахаваньні ў кургане, пазьней па 1 пахаваньню. З канцы 10 стагодзьдзя адначасова з трупаспаленьнем зьяўляюцца курганы з трупапалажэньнем на гарызонце, у насыпе альбо яме, частка ў драўляных труне альбо калодзе, галавой на захад. Пахавальны інвэнтар — пярсьцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя ці сердалікавыя пацеркі, луньніцы, бразготкі, бронзавыя гузікі, жалезныя нажы, крэсівы, тачыльныя брускі, жалезныя абручы й дужкі ад драўляных вёдзер. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза. Жылі ў паўзямлянках[1][2].

Станаўленьне дзяржаўнасьціРэдагаваць

На тэрыторыі арэяла драўлянаў выяўлена 20 гарадзішчаў. Галоўныя мястэчкі:

У 9—10 стагодзьдзях мелі сваё палітычнае аб’яднаньне — княжаньне.

Гістарычныя падзеіРэдагаваць

У 883 годзе кіеўскі князь Алег Вешчы прымусіў драўлянаў плаціць яму даніну. У пачатку 10 стагодзьдзя драўляне нібыта ўдзельнічалі ў паходзе на Бізантыю. У 10 стагодзьдзі (на думку некаторых дасьледчыкаў) — драўляне ўзначальвалі племянны зьвяз, які складаўся з валынянаў і дрыгавічоў. Пасьля сьмерці Алега хацелі адасобіцца, таму перасталі плаціць даніну.

У 945 годзе — быў забіты князь Ігар Рурыкавіч, калі хацеў ізноў падпарадкаваць драўлянаў. Яго жонка княжна Вольга жорстка расправілася з драўлянамі — спаліла мястэчкі й вынішчыла мясцовую знаць.

Той бе Олег велик и страшен и грозен велми был, понеже многи земли приведе ко граду Киеву, и умре от коневы главы; из сухи кости выник змиа и ужали его в ногу. По немь нача княжити Игорь и воева Деревскую землю, рекше Литву, иде пакы тамо в мале дружине, и убьен бысть от Древлян. И о/л. 265 об./стася у него сын Святослав велми детеск. Княгини же его Олга с сыном своимь мьсти кровь мужа своего и князя уби, Мала именемь, и всю Литву высече - Кароткі Ўладзімерскі Летапісец

Тэрыторыя драўлянаў была далучана да Кіева і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у м. Уручый.

1136 — апошні раз успамінаюцца драўляне, калі кіеўскі князь Яраполк падараваў частку іх земляў Дзесяціннай царкве ў Кіеве[1][2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г д Георгі Штыхаў. Драўляне // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 277
  2. ^ а б в г д Г. В. Штыхаў. Драўляне // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1993. С. 231—232