Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынкевіч.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыневіч.

Тамаш Грыневіч (1817 — 16 (28) ліпеня 1863, Рагачоў) — удзельнік Паўстаньня 1863—1864 гадоў.

У 1834—1844 на ваеннай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца (Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобласьці).

У час Паўстаньня — камандзір паўстанцкага атраду ў Рагачоўскім павеце (арганізаваў у красавіку 1863). Калі атрад быў разьбіты — быў схоплены і паводле прысуда ваенна-палявога суда публічна расстраляны ў Рагачове.

Прататып

рэдагаваць

Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзімера Караткевіча.

Ня выключана таксама, што Грыневіч быў продкам пісьменьніка па мацярынскай лініі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць