Ева
Ева, Эва[1], Евга[2] (іўр.: Chavvah) — у рэлігійнай міталёгіі першая жанчыны на Зямлі, імя якой у перакладзе азначае жыцьцё. Паводле біблейскай міталёгіі, жонка Адама, створаная зь яго рабра ў раі Богам. У юдзейскай, хрысьціянскай і мусульманскай міталёгіях яна разглядаецца як крыніца жыцьця, як пачынальніца ўсяго чалавечага роду. За тое, што Ева першая парушыла забарону Бога і пакаштавала плод з дрэва пазнаньня дабра і ліха, а потым яшчэ і спакусіла на гэта Адама, Бог пракляў іх абодвух, выгнаўшы з раю, а іх грэх перанёсшы на ўсё чалавецтва як пажыцьцёвае пакараньне (першародны грэх). У гностыкаў існавала «Эвангельле ад Евы».
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня — Менск, 2005. С. 37
- ^ У выданьнях Францыска Скарыны — Евга
ЛітаратураРэдагаваць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
- Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. — М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў