Катастрофа PZL «Kania» пад Высокім
Катастрофа гелікоптэра PZL «Kania» польскіх пагранічнікаў здарылася 31 кастрычніка 2009 году паблізу беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 3 чалавекі.
Катастрофа гелікоптэра польскіх пагранічнікаў | |
Гелікоптэр «Kania» у колерах польскай Гранічнай варты | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 31 кастрычніка 2009 году |
Характар | Падзеньне на зямлю |
Прычына | памылка пілёта[1] |
Месца катастрофы | каля г. Высокае[2], Камянецкі раён Берасьцейская вобласьць |
Пункт вылету | Беласток[3] |
Пункт прызначэньня | Мельнік[3] |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | гелікоптэр PZL «Kania»[3][4] |
Авіякампанія | PZL Świdnik |
Бартавы нумар | SN-26XG[5] |
Экіпаж | 3 |
Загінулі | 3 |
Машына, якая належала Падляскаму аддзелу памежнай варты, выконвала 31 кастрычніка 2009 году рутынны патрульны палёт з Беластоку да Мельніка ўздоўж дзяржаўнай граніцы[3][4]. Лёт пачаўся ў 15:15[4]. А 17:54 ў пажарную службу паступіла паведамленьне жыхара вёскі Клюкавічы, занепакоенага дзіўным шумам лятучага гелікаптэра[4]. Тады ж пачаліся супольныя пошукі машыны. З польскага боку ў іх удзельнічалі каля 200 асобаў з паліцыі, пажарнай аховы, памежнай варты ды войска[6]. Астанкі машыны былі знойдзеныя толькі ўранку па паху паліва[6] паблізу польскіх вёсак Вычулкі[6] й Клюкавічы[3], але ўжо на беларускім баку, у раёне памежнай заставы «Такары» на тэрыторыі Камянецкага раёну[7]. Як аказалася, машына ўпала на поле, за лесам[3][6]. На месцы катастрофы не было сьлядоў выбуху ці пажару[6]. Беларусы дазволілі польскім ратавальнікам перайсьці на сваю тэрыторыю й казаць аб сьмерці ахвяр[6].
Пілёт, паручнік Анджэй Жукоўскі (49 гадоў), шмат гадоў быў пілётам самалётаў і гелікаптэраў. Разам зь ім загінулі: харунжы штабавы Барталямэй Бартніцкі (35 гадоў) і харунжы Марцін Бязубік (34 гады)[8]. Усе былі пасьмяротна ўзнагароджаныя Срэбранымі Крыжамі Заслугі[9].
Па факце катастрофы справы па расьсьледаваньні яе прычынаў распачалі: польская і беларуская пракуратура[10] ды польская дзяржаўная камісія[3]. Астанкі гелікаптэра вярнулі ў Польшчу 11 лістапада 2009 году[11]. Паводле вынікаў расьсьледаваньня прычынай выпадку была названая памылка пілёта[1].
30 кастрычніка 2010 году быў адкрыты помнік загінулым.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Katastrofa śmigłowca Straży Granicznej. Znane są już przyczyny (wideo, zdjęcia) (пол.). wspolczesna.pl (1 ліпеня 2010 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ Загіблыя польскія памежнікі былі зь Беластоку. Радыё Свабода (2 лістапада 2009). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ а б в г д е ё Katastrofa śmigłowca Straży Granicznej (пол.). rp.pl (31 кастрычніка 2009 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ а б в г Ostatni patrol białostoczan (zdjęcia, film) (пол.). wspolczesna.pl (2 лістапада 2009 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ Corran (5 студзеня 2010 году) PZL Kania - lista produkcyjna (пол.). militarypedia.corran.pl. Праверана 2 лістапада 2009 году г.
- ^ а б в г д е Załoga rozbitego śmigłowca nie miała szans na przeżycie (nowe fakty, zdjęcia, wideo) (пол.). wspolczesna.pl (1 лістапада 2009 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Тым, што засталіся ў нябёсах // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2010. — № 215 (26823). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Tragicznie zmarli piloci kochali swoją pracę! Przeczytaj wspomnienia rodziny i znajomych (пол.). wspolczesna.pl (6 лістапада 2009 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 5 listopada 2009 r. o nadaniu odznaczeń (M.P. z 2010 r. Nr 28 poz. 339) (пол.)
- ^ Niewyjaśniona katastrofa śmigłowca: Nasi śledczy jadą na Białoruś (пол.). wspolczesna.pl (3 лістапада 2009 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.
- ^ Kania wróciła do Polski (пол.). wspolczesna.pl (12 лістапада 2009 году). Праверана 2 лістапада 2010 г.