Мірон Хадакоўскі
Мірон (сьвецкае імя — Міраслаў Хадакоўскі; 21 лістапада[1] 1957, Беласток — 10 красавіка 2010, в. Пячорск Смаленскага раёну) — гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска.
Мірон (Хадакоўскі) | |
Імя пры нараджэньні | Міраслаў Хадакоўскі |
---|---|
Род дзейнасьці | сьвятар |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1957 |
Месца нараджэньня | Беласток |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010 (52 гады) |
Месца сьмерці | Пячорск, Смаленскі раён |
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | афіцэр, сьвятар |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1972—1976 гадох навучаўся ў Варшаўскай духоўнай сэмінарыі, затым у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Яблачыне. У 1978 годзе пастрыгаецца ў расафор і рукапакладаецца ў дыяканы. У 1979 годзе ўзводзіцца ў ераманахі й пастрыгаецца ў мантыю. З 1979 г. кіраваў манастыром сьвятога Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай сэмінарыі. Кіраваў аднаўленьнем Супрасьлеўскага Дабравешчанскаскага манастыра. У 1984 годзе атрымаў сан ігумена, у 1990 годзе — архімандрыта. У 1998 годзе абіраецца гайнаўскім япіскапам і вікарыем Варшаўскай япархіі.
У 1998 г. прызначаецца праваслаўным ардынарыем польскага войска, атрымаў званьне брыгаднага генэрала. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве. З 2008 году — архіяпіскап. Неаднакроць наведваў Казахстан, Расею ды Ўкраіну. Загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам разам з польскім прэзыдэнтам Лехам Качынскім.
Пахаваны ў Супрасьлеўскім Дабравешчанскім манастыры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ушанаваньне годнага сына беларускага народа – архіяпіскапа гайнаўскага Мірона (Хадакоўскага) Блог «Беларуская Аўтакефалія» Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМірон Хадакоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў