Фэрыя дэль Соль (па-гішпанску: Feria del Sol —- «сьвята сонца») — міжнародны фэстываль культуры, які праводзіцца кожны люты ў вэнэсуэльскім горадзе Мэрыда. Праграма фэстывалю ўключае баі быкоў, выставы, канцэрты, парады, спартовыя спаборніцтвы і абраньне Каралевы Сонца (Reina del Sol) .[1]

Цэнтар конкурсу Царыца Сонца (Reina del Sol)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Панарама Пласа дэ Торас Román Eduardo Sandia, Мэрыда

Ідэя правядзеньня фэстывалю ўзьнікла тады, калі група аматараў вырашыла пабудаваць плошчу для бою быкоў (Пласа дэ Торас). Такія баі карысталіся папулярнасьцю ў іншых вэнэсуэльскіх гарадах. Першапачаткова было вырашана прымеркаваць фэстываль да Дня бязгрэшнага зачацьця Панны Марыі і праводзіць сьвяткаваньні 9 і 10 сьнежня. У 1968 годзе фэстываль Фэрыя дэль Соль не адбыўся, але 13 красавіка таго ж году быў арганізаваны бой быкоў, які прыпаў на Вялікую суботу.

 
Царыца Сонца (Reina del Sol) 2009
  1. ^ Krzysztof Dydyński, Charlotte Beech, Venezuela, Lonely Planet, 2004, ISBN 1-74104-197-X

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць