Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў
| |
Касьцёл і калегіюм езуітаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′50″ пн. ш. 30°19′53.24″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.3314556° у. д.Каардынаты: 53°53′50″ пн. ш. 30°19′53.24″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.3314556° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся каля Каралеўскай брамы на Старым месьце. Дзеяў да першай паловы XIX ст. Твор архітэктуры барока.
Займаў пляц вакол Тэатральнага пляцу, абмежаваны вуліцамі Ветранай і Шклоўскай. У склад комплексу ўваходзілі мураваныя касьцёл і калегіюм, за якімі ўздоўж Шклоўскай вуліцы разьмяшчаўся двор, аточаны мураваным будынкам школы і гаспадарчымі пабудовамі[1]. У глыбі двара знаходзіўся кляштарны сад.
У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і часткова[2] будынак калегіюму. У наш час замест аднаўленьня помніка архітэктуры зьявіўся праект пабудовы на месцы яго падмуркаў (якія захаваліся[3]) офіснага гмаху холдынгу «Сервалюкс»[4][5].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1678[1][6][7] годзе (паводле іншых зьвестак — у 1673[2] годзе) смаленскі канонік і магілёўскі пробашч Я. Здановіч заснаваў езуіцкую рэзыдэнцую, якая адкрылася ў 1680 годзе. З 1682 году пачала дзеяць ніжэйшая школа (у 1732—1738 гадох для яе збудавалі мураванае памяшканьне)[2]. Каля 1684 году зьявілася музычная бурса і канвікт (інтэрнат), з канца XVII ст. дзеяў тэатар.
У 1684 годзе збудавалі мураваную капліцу Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў, а ў 1686 годзе (паводле іншых зьвестак — у 1779 годзе[7]) пачалося ўзьвядзеньне мураванага калегіюму[6]. Імёны ягоных архітэктараў-езуітаў: Я. Алендзкі, прафэсар матэматыкі і архітэктуры В. Абранпольскі і інш.
Першы драўляны касьцёл пры рэзыдэнцыі збудавалі ў 1687 годзе (згарэў у 1708 годзе). У 1699 годзе распачалося будаваньне мураванага касьцёла Анёлаў-Ахоўнікаў, Сьвятога Тадэвуша і Сьвятога Францішка Ксавэрыя (кансэкрацыя сьвятыні адбылася ў 1725 годзе[6]). У 1720 годзе адкрылася аптэка[7], каля 1780 году — музэй, дзе выстаўляліся выкапні, матылі, манэты, мэдалі, дзеялі фізычны і хімічны кабінэты.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1792 год)), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і рэзыдэнцыя працягвалі дзеяць. У 1799 годзе рэзыдэнцыю пераўтварылі ў калегіюм з 6 клясаў[2]. На 1820 год езуіцкая бібліятэка налічвала 5 тысячаў кніжак[7]. Магілёўскім езуітам падпарадкоўваліся місіі ў Гомелі, Фашчаўцы, Хальчы, Чачэрску і іншыя. Калегіюму належалі маёнткі Бялянічы, Варатынічы, Галынец, Дабрасьневічы, Дубнікі, Куты, Параеўка, Паўлаўка, Турэц, Цёплае, Хронеў, Ямны ды іншыя[7].
Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1820 годзе расейскія ўлады зачынілі калегіюм (будынак прыставалі пад вайскова-афіцэрскую школу), а па здушэньні вызвольнага паўстаньня — у 1833 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1848 годзе над дахам будынка ўзьвялі несапраўдны шматгранны барабан, які аднак даволі ўдала паўтараў завяршэньні вежаў і ўзбагачваў сылюэт сьвятыні[6].
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам царкву зачынілі. Па Другой сусьветнай вайне помнік архітэктуры зруйнавалі савецкія ўлады (існуе хібнае меркаваньне[7], што на ягоным месцы ў 1983 годзе збудавалі 9-павярховы жылы дом[5]).
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — помнік архітэктуры барока, які меў блізкую архітэктоніку да Менскага касьцёла езуітаў[6]. Гэта была 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай, да якой далучаліся трапэцападобныя ў пляне закрысьціі. Стылістыка галоўнага фасаду адпавядала пераходнаму этапу ад сталага да позьняга барока: ордэрная плястыка адначасова насычаная і строгая. Ён завяршаўся дзьвюма вежамі (1-ярусныя чацьверыкі[8]) з шмат’яруснымі барокавымі купаламі маляўнічага абрысу. Франтальны фасад дэкаравала ордэрная плястыка: слаістыя пілястры, выгнутыя гзымсы[7].
Скляпеньні былі цыліндрычнымі з распалубкамі на падпружных арках[6]. Інтэр’ер аздаблялі карынцкія пілястры, сьцены і скляпеньні — размалёўка.
Калегіюм
рэдагавацьБудынак калегіюму далучаўся да касьцёла тарцовай сьцяной. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём. Гладкія сьцены праразаліся прастакутнымі аконнымі праёмамі.
У наш час на падмурках калегіюму стаіць будынак Магілёўскага музэю этнаграфіі. Унутраная сьцяна, якая выходзіць у двор музэю, зьяўляецца аўтэнтычнай сьцяной XVIII ст., колішняй часткаю езуіцкага калегіюму[5].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Фрэска з Катэдры, 1765—1767 гг.
-
М. Львоў, каля 1800 г.
-
М. Львоў, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Абмеры, XIX ст.
-
1840 г.
-
З боку Дубравенкі, 1880 г.
-
З боку Дубравенкі, 1882 г.
-
З боку Дубравенкі, 1882 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
Рыгор Пархоменка, 1940 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1890-я гг.
-
1890-я гг.
-
1901 г.
-
1904 г.
-
1909 г.
-
1913 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1934 г.
-
1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
29 ліпеня 1941 г.
-
жнівень 1941 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1944 гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Слюнькова И. Монастыри восточной и западной традиций. — М., 2002. С. 349.
- ^ а б в г Пазднякоў В. Чарняўская Т. Магілёўскі езуіцкі калегіум // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 250.
- ^ У Магілёве ТБМ дамагаецца аднаўлення езуіцкага касцёла Святога Ксаверыя. Радыё Рацыя (13.10.2010). Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ^ На месцы касцёла Св. Францыска Ксаверыя будзе адміністрацыйны будынак?. Mahilou.org » Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў Магілёве. Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б в Левановіч П., Дзьячкоў А. (15.10.2010) Няхай жыве касцёл у Магілёве!. Могилевский городской информационно-справочный портал. Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б в г д е Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 156.
- ^ а б в г д е ё Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 434.
- ^ Габрусь Т. Наша «езуіцкае» барока // Наша Вера. № 1 (15), 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Габрусь Т. Наша «езуіцкае» барока // Наша Вера. № 1 (15), 2001.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.