Уладзімер Альгердавіч

Уладзі́мер Альгердавіч (каля 1331 — па 1398) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кіеўскі (1362—1394), князь капыльскі (1395 — па 1398). Першы кіеўскі князь з дынастыі Гедзімінавічаў.

Уладзімер Альгердавіч
Уладзімер Альгердавіч (уяўны партрэт), 1578 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1331
Памёр па 1398
Бацька Альгерд

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Уладзімер

Рускае імя Ўладзімер (Вальдэмар) выводзяць адначасна з славянскіх і германскіх моваў. Фармант -валд- ёсьць агульным зь імёнамі Рагвалод і Валадар, фармант -мер- — зь імём Казімер.

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Володимеръ Ольгердовичь[1] (1362—1392 гады)[2]; Задвинскии ратныи грамоты со Володимером (7 лістапада 1367 году)[3]; per Woldemarum filium Algherden (7 лістапада 1367 году)[4]; Володимеръ Олгордовичь (Сафійскі першы летапіс)[5].

Біяграфія рэдагаваць

 
Уладзімер Альгердавіч (уяўны партрэт). А. Тарасевіч, 1675 г.

Адзін з старэйшых сыноў вялікага князя літоўскага Альгерда ад першага шлюбу зь віцебскай князёўнай Марыяй.

Відаць, быў пастаўлены ў Кіеве па перамозе Вялікага Княства Літоўскага над татарамі-манголамі ў бітве на Сініх Водах, калі Кіеўскае княства перайшло пад уладу ВКЛ[6]. На кіеўскім стальцы праводзіў самастойную палітыку, тытулаваўся вялікім князем кіеўскім, біў уласную манэту[7]. Гэта былі першыя манэты, адбітыя на тэрыторыі ВКЛ[8].

Па ўзыходжаньні на польскі сталец Ягайлы Ўладзімер падпісаў у 1386, 1388 і 1389 гадох тры дакумэнты пра сваю васальную залежнасьць і адданасьць каралю, каралеве Ядзьвісі і Кароне.

Па Востраўскім пагадненьні 1392 году, калі Вітаўт стаў вялікім літоўскім князем, ягоны хаўрусьнік Скіргайла запатрабаваў падпарадкаваньня Кіеўскага княства сабе. Калі Ўладзімер не падпарадкаваўся, Вітаўт рушыў да Дняпру, узяў Жытомір і Оўруч, а Скіргайла — Чаркасы ды Зьвянігарад (1393 год). Аднак неўзабаве было заключанае замірэньне, бо пачалася вайна з крыжакамі. Але ўжо ў 1395 годзе Вітаўт і Скіргайла падышлі да самога Кіеву. Уладзімер не чыніў ім аніякага супраціву. Замест Кіеву ён атрымаў Капыль (на Случчыне) з палоскай зямлі ад верхавінаў Нёману ракой Случчу да Прыпяці і ўздоўж яе.

Ажаніўся зь нейкай Ганнай[a], меў сыноў Алельку, Івана і Андрэя. Ад Алелькі пайшлі слуцкія князі Алелькавічы; ад Івана пайшлі князі Бельскія.

Апошні раз упамінаецца ў 1398 годзе як сьведка ўмовы Вітаўта з Тэўтонскім ордэнам. Далейшы лёс невядомы. Перад сьмерцю прыняў схіму[b].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Кіева-Пячэрскі памяньнік (паз. 147)
  2. ^ Кіева-Пячэрскі памяньнік (паз. 132)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 125.
  2. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 37.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 78.
  4. ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  5. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 239.
  6. ^ Rowell S. C. Уздым Літвы: Паганская імпэрыя ва Ўсходне-Цэнтральнай Эўропе, 1295—1345 = Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345. — Cambridge University Press, 1994. — С. 100. — (Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series). — ISBN 9780521450119
  7. ^ Petrauskas R., Kiaupienė J. Lietuvos istorija. Nauji horizontai: dinastija, visoumenė, valstybė. — Baltos lankos, 2009. — Т. IV. — С. 373–374. — ISBN 978-9955-23-239-1(лет.)
  8. ^ Sajauskas S. Pirmųjų Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės monetų ypatybės // Часопіс «Pinigų studijos». — 2004. — С. 83–84.(лет.)

Літаратура рэдагаваць