Валянціна Церашкова
Валянці́на Ўладзі́мераўна Церашко́ва (па-расейску: Валенти́на Влади́мировна Терешко́ва) (нарадзілася 6 сакавіка 1937 году) — савецкі касманаўт беларускага паходжаньня, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцен кандыдатаў была абраная пілётам касьмічнага карабля Усход-6, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 году. Акрамя гэтага, Церашкова стала першым цывільным у космасе: яе, і іншых жанчын-кандыдатаў прынялі ў паветраныя войскі толькі з-за патрабаваньняў адбору.[2]
Валянціна Церашкова | ||||
Валянці́на Ўладзі́мераўна Церашко́ва | ||||
![]() | ||||
Род дзейнасьці | Касманаўтыка | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1937 (83 гады) | |||
Месца нараджэньня | вёска Вялікае Масьленьнікава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласьць, Расейская СФСР | |||
Грамадзянства | СССР, Расея | |||
Альма-матэр | Вайскова-паветраная інжынэрная акадэмія імя Жукоўскага[1] | |||
Занятак | касманаўт, палітык, вайскоўка, інжынэрка, лётчыца і прафэсарка ўнівэрсытэту | |||
Псэўданімы | Чайка | |||
Бацька | Уладзімер Аксёнавіч (1912-1940) | |||
Маці | Алена Фёдараўна Круглова (1913-1987) | |||
Муж | Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў (1962-1982), Юлій Георгіевіч Шапашнікаў (гады жыцьця: 1931-1999) | |||
Дзеці | Дачка: Алена Андрыянаўна Маёрава (нар. 1964) | |||
Узнагароды | | |||
Подпіс | ![]() | |||
Бацька быў родам зь вёскі Выйлава (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць), маці — зь вёскі Ерамееўшчына (Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць). У дзяцінстве размаўляла па-беларуску[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ РИА Новости — Россия сегодня, 1961.
- ^ Valentina Vladimirovna TERESHKOVA (анг.)
- ^ Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па-беларуску і я таксама. Эўрапейскае радыё для Беларусі (6 сакавіка 2012). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |