Зыгмунт Вольскі
Зыгмунт Вольскі (па-польску: Zygmunt Wolski) (1862–1931) — лясьнічы, першы рэдактар газэты «Наша Ніва».
Зыгмунт Вольскі | |
Занятак | журналіст |
---|
Біяграфія
рэдагавацьЗыгмунд Вольскі быў лясьнічым, зьнятым з пасады расейскімі ўладамі за вызнаньне каталіцкае веры і праз гэта моцна пакрыўджаны на ўладу[1]. Ім кіравала жаданьне закласьці даходнае прадпрыемства, а з тае прычыны, што забароненая «Наша Доля» мела вялікую папулярнасьць, Вольскі згадзіўся выдаваць беларускую газэту. Але хутка зразумеў, што не атрымае прыбытку ад «нявыгаднага прадпрыемства».
Напачатку ў перадавіцы «Нашай Нівы» было напісана, што «мы будзем служыць усяму беларускаму працоўнаму народу». Але супраць гэтага выступілі Кучэўскі і Вольскі. Голас адказнага рэдактара і ўласьніка выдавецтва, пераважыў: перадавіцу перапарвілі, і слова «працоўнаму» зьмянілі на «скрыўджанаму». Маўляў, трэба паказаць уладзе, што газэта стаіць не на клясавым грунце, а на агульнанацыянальным[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Сідарэвіч, Андрэй Скурко. Два гады на падпольным становішчы(недаступная спасылка) // Наша Ніва 22 чэрвеня 2006
- ^ Сяргей Дубавец. «Наша Ніва»: амэрыканская тэма(недаступная спасылка) // Радыё Свабода, 12 лістапада 2006