Алена Таірава
Але́на Таі́рава (28 жніўня 1991 — 16 сакавіка 2010) — беларуская і расейская шахматыстка. Жаночы міжнародны гросмайстар (2005)[1], мужчынскі міжнародны майстар (2006).
Алена Таірава | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 28 жніўня 1991 |
Памерла | 16 сакавіка 2010 (18 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | шахматыстка |
Біяграфія
рэдагавацьПачынала займацца шахамі ў Мазыры.[2] Пазьней пераехала ў Менск, дзе трэнавалася ў СДЮШАР-11 і дайшла да званьня кандыдата ў майстры. У 2001 годзе зрабілася чэмпіёнкай сьвету сярод дзяўчынак да 10 гадоў.
У 2002 годзе з прычыны фінансавых цяжкасьцяў[3] разам з маці, Вольгай Сьцепаноўскай, пераехала ў Разань, далей у Маскву. У 2005 годзе зноў выйграла чэмпіянат сьвету ў сваёй узроставай катэгорыі, а ў наступным годзе зрабілася чэмпіёнкай Расеі сярод дзяўчын да 20 гадоў. Двухразовы срэбраны прызэр Супэрфіналу Чэмпіянату Расеі сярод жанчын (2006, 2007). У 2009 годзе перамагла ў Найвышэйшай Лізе Чэмпіянату Расеі сярод жанчын. Уваходзіла ў склад зборнай Расеі па шахах.
16 сакавіка 2010 году памерла па працяглай хваробе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Стайкі. Бяскроўная інтэграцыя // Наша Ніва, 2005-23
- ^ Умерла Елена Таирова // www.chess.by, 24.03.2010
- ^ Принцесса станет королевой. Не нашей?(недаступная спасылка) // «Советская Белоруссия» №132 (21507), 7 мая 2002
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Матэрыялы, прысьвечаныя А. Таіравай на Chessbase.com
- Асабовая картка А. Таіравай на афіцыйным сайце ФІДЭ.
- Партыі А. Таіравай на Chessbase.com
- Асабовая картка А. Таіравай на 365chess.com