Ангельшчына

край Вялікабрытаніі

Анге́льшчына[3][4] ці А́нглія, таксама Анґельшчына, Анґлія (па-ангельску: England) — найбольшая і найшчыльней населеная частка Вялікабрытаніі і аднайменнага востраву.

Ангельшчына
лац. Angielščyna

England
Сьцяг Ангельшчыны Герб Ангельшчыны
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Dieu et mon droit (фр.)
«Бог і мая рацыя»
Дзяржаўны гімн: «»
Месцазнаходжаньне Ангельшчыны
Афіцыйная мова анґельская
Сталіца Лёндан
Найбуйнейшы горад Лёндан
Форма кіраваньня парлямэнцкая манархія
Карл III
Рышы Сунак[1]
Плошча
 • агульная

130 395 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць

53 012 456[2]
407/км²
Валюта Фунт стэрлінгаў (GBP)
Часавы пас
 • улетку
GMT (UTC+0)
BST (UTC+1)
Аўтамабільны знак GB
Дамэн верхняга ўзроўню .uk
Тэлефонны код ++44

Назва «Англія» часта памылкова ўжываецца ў якасьці сыноніма назвы Злучанага Каралеўства альбо вострава Вялікабрытанія. Тапонім «Англія» паходзіць ад англаў — племені, якое пасялілася тут паміж V і VI стагодзьдзямі.

Геаграфія

рэдагаваць

Ангельшчына займае дзьве траціны востраву Вялікабрытанія. На поўначы мяжуе з Шатляндыяй, на захадзе — з Валіяй.

Ляндшафт Ангельшчыны складаецца ў асноўным з спусьцістых грудоў, да поўначы мясцовасьць становіцца больш гарыстай. Горная і раўнінная мясцовасьць умоўна падзяляюцца па лініі, якая праходзіць паміж вусьцем ракі Ціс на паўночным усходзе і вусьцем ракі Экс на паўднёвым захадзе. На ўсходзе разьмяшчаецца нізінная багністая мясцовасьць, якая ў асноўным была асушаная для сельскагаспадарчага выкарыстоўваньня.

Шэсьць найбуйнейшых гарадоў Ангельшчыны (па зьмяншэньні колькасьці насельніцтва): Лёндан, Бірмінґгэм, Лідс, Шэфілд, Манчэстэр і Лівэрпул. Сярод славутасьцяў Ангельшчыны — знакамітыя ўнівэрсытэты: Кэмбрыдзкі і Оксфардзкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыя сучаснай Ангельшчыны на момант уварваньня Юліюса Цэзара ў 55 г да н. э., як і праз стагодзьдзе, да часу захопу імпэратарам Кляўдыюсам, была населеная кельцкімі плямёнамі, якія зваліся брытамі. У выніку захопу ўся паўднёвая частка востраву (сучасныя Ангельшчына і Валія) стала часткай Рымскай Імпэрыі да яе распаду ў V стагодзьдзі н. э.

Без дапамогі рымскіх легіёнаў Рымская Брытанія не магла доўга процістаяць барбарам-германцам, якія зьявіліся ў V—VI стст., як сьведчаць хронікі, па запрашэньні саміх брытаў, якія зь іх дапамогай разьлічвалі абараніцца ад кельцкіх плямёнаў з поўначы — піктаў і скотаў. Прышэльцы ўяўлялі сабой тры ґрупы — юты, саксы й англы. Асвоіўшы тэрыторыі брытаў, гэтыя германцы сталі адціскаць іх на тэрыторыю Валіі і Карнўола. З часам на занятымі германскімі прышэльцамі землях сфармаваліся асобныя каралеўствы, якія утварылі, у прыватнасьці, «Ангельшчына-саксонскую гептархію» (зьвяз сямі каралеўстваў). Час ад часу адзін зь сямі ангельшчына-саксонскіх каралёў, званы «Брытвальда», што можна вольна перакласьці як «Кіраўнік Брытаніі», атрымліваў кантроль над большай часткай Ангельшчыны — так што цяжка назваць момант, калі Ангельшчына была канчаткова аб’яднаная. Па некаторых апісаньнях, аб’яднаньне наступіла разам з нашэсьцем дацкіх вікінгаў, якія захапілі ўсходнюю частку Ангельшчыны. Эгбэрт, кароль Ўэсэкса (памёр у 839), часта завецца першым каралём усяе Ангельшчыны, хоць тытул «Кароль Ангельшчыны» паўстаў толькі праз два пакаленьні — у пэрыяд кіраваньня Альфрэда Вялікага (871—899).

Некаторыя гісторыкі пачынаюць адлік кіраўнікоў з нарманскай заваёвы ў 1066 г., нумэрацыя ангельскіх манархаў таксама выкарыстоўвае гэтую падзею як нулявую кропку (напрыклад, Эдуард I, каранаваны ў XIII стагодзьдзі, ня быў першым каралём з такім імем — але ён быў першым Эдуардам з 1066 г.). Аднак Вільгэльм I Заваёўнік не заснаваў і не аб’ядноўваў краіну, а толькі захапіў існую Ангельшчыну, насадзіўшы франка-нарманскае кіраваньне.

У канцы XIII стагодзьдзя суседні Ўэйлз быў заваяваны Ангельшчынай і стаў часткай ангельскага каралеўства. Гісторыя Ангельшчыны як незалежнай дзяржавы ідзе празь Сярэднявечча і Адраджэньне да пэрыяду кіраваньня Лізаветы І, апошняй каралевы з дынастыі Т’юдараў, пасьля якой валадарыў Якаў I, кароль Шатляндыі пад імем Якава VI. Зьвяз Ангельшчыны і Шатляндыі быў дапоўнены стагодзьдзем пазьней Актам аб зьвязе (1707), які канчаткова аб’яднаў Ангельшчыну і Шатляндыю ў Злучанае Каралеўства (па-ангельску: United Kingdom).

Палітычная сыстэма

рэдагаваць

Пасьля рэформ 1990-х гадоў у Паўночнай Ірляндыі, Ўэйлзе й Шатляндыі, Ангельшчына засталася адзінай часткай Вялікабрытаніі, якая ня мае ўласнага парлямэнту і ўрада. Функцыю парлямэнту Ангельшчыны выконвае парлямэнт Вялікабрытаніі, функцыі ўрада — кабінэт міністраў Вялікабрытаніі. Выканаўчую ўладу, якая адказвае ў тым ліку за тэрыторыю Ангельшчыны, узначальвае прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі.

 
Рышы Сунак

Ёсьць рух у падтрымку стварэньня самастойнага парлямэнту і ўрада Ангельшчыны. Незадаволенасьць прыхільнікаў руху выклікае тое, што рашэньні, якія дзейнічаюць у Шатляндыі, прымае парлямэнт Шатляндыі (і аналягічна з Нацыянальнай асамблеяй Ўэйлза, Асамблеяй Паўночнай Ірляндыі), але рашэньні, якія дзейнічаюць у Ангельшчыне, прымае агульнадзяржаўны парлямэнт, дзе галасуюць шатляндзкія, валійскія й паўночнаірляндзкія дэпутаты.

Ідэю самастойнага парлямэнту падтрымліваюць многія члены кансэрватыўнай партыі, тым часам лейбарысцкая партыя лічыць, што стварэньне самастойных органаў кіраваньня прывядзе да рэзкага зьмяншэньня ролі Шатляндыі, Ўэйлза й Паўночнай Ірляндыі, што прывядзе да распаду дзяржавы.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Гістарычна найбуйнейшай адміністрацыйнай адзінкай у Ангельшчыне былі ґрафствы. Гэтыя адзінкі паўсталі з больш старажытных, існых да аб’яднаньня Ангельшчыны: каралеўстваў (як Сасэкс і Эсэкс), герцаґстваў (як Ёркшыр, Корнўал і Лянкашыр) або проста ўчасткаў зямлі, якімі ўзнагароджвалі дваран — такіх як Бэркшыр. Да 1867 году яны былі падзеленыя на больш дробныя адзінкі, якія зваліся сотнямі.

Самакіраваньне ў межах ґрафства пасьля аб’яднаньня практычна адсутнічала, таму межы ґрафстваў не былі сапраўды вызначаныя і ня мелі практычна ніякае ролі. Пасьля прамысловай рэвалюцыі ў выніку ўзьнікненьня буйных індустрыяльных цэнтраў утварыліся мэтрапольныя ґрафствы, цэнтрамі якіх сталі найбуйнейшыя гарады.

У цяперашні час Ангельшчына складаецца з 39 ґрафстваў, 6 мэтрапольных ґрафстваў і Вялікага Лёндану.

Эканоміка

рэдагаваць

Важную ролю ў ангельскай эканоміцы выконвае сельская гаспадарка, прамысловая вытворчасьць, індустрыя высокіх тэхналогій і спартыўная індустрыя. У 2010 годзе спорт забясьпечыў 1,9 % ВУП Ангельшчыны і ўвайшоў у лік 15 найбуйнейшых галін ангельскай эканомікі, перасягнуў такія галіны, як паслугі сувязі, юрыдычныя паслугі, бухгальтарскі ўлік, выдавецкая справа, рэкляма й камунальныя паслугі. У 2010 годзе са спортам зьвязана болей за 400 000 працоўных месцаў, то бок каля 2,3 % усёй занятасьці ў Ангельшчыны. Паводле ацэнак спэцыялістаў, карысьць здароўю людзей, якія рэгулярна займаюцца спортам, прынесла ангельскай эканоміцы каля £ 11,2 млрд. Правядзеньне масавых спартыўных спаборніцтваў, такіх як маратоны, павялічвае пазнавальнасьць месцаў іх правядзеньня й дазваляе павялічыць прыбыткі ад турызму пры мінімальных інвэстыцыях у інфраструктуру.

Нацыянальныя сымбалі

рэдагаваць
  Нацыянальны сьцяг Ангельшчыны, вядомы як крыж Сьвятога Георгія, зьяўляецца нацыянальным сьцягам Ангельшчыны з XIII стагодзьдзя[5] З 1606 году крыж Сьвятога Георгія зьяўляецца часткай дызайну Юніён Джэка[6].
  Каралеўскі сьцяг Ангельшчыны (зьяўляецца сьцягам караля) — ангельскі сьцяг; на ім намаляваны каралеўскі герб Ангельшчыны. Гэты каралеўскі сьцяг адрозьніваецца ад нацыянальнага сьцяга Ангельшчыны, крыжа Сьвятога Георгія, тым, што ён не ўяўляе ніякай канкрэтнай вобласьці альбо зямлі, а хутчэй сымбалізуе сувэрэнітэт, якім надзелены ейныя кіраўнікі.

Геральдыка

рэдагаваць

 

Карона Сьвятога Эдуарда

рэдагаваць

 

 

Ружа Тʼюдараў (па-ангельску: Tudor rose, English rose, Union rose) — традыцыйная геральдычная эмблема Ангельшчыне і Гэмпшыру (першапачаткова — у гербе караля Ангельшчыны Генрыха VII як сымбаль абʼяднаньня варожых каралеўскіх дынастыяў Ланкастэраў і Ёркаў). Малюецца ў выглядзе здвоенай ружы, выкананай у «натуральных» колерах: белая кветка па-над пунсовай, а таксама падзеленай на чатыры пунсовыя й белыя сэктары («чвэрці») або на дзьве часткі пунсовага й белага колераў вэртыкальнай паласой пасярэдзіне («пер пале́»)[7]. Назва і паходжаньне эмблемы зьвязаны з акалічнасьцямі ўзьнікненьня ангельскай каралеўскай дынастыі Тʼюдараў.

  1. ^ Ravenhill, William , Kishlansky, Mark A. , Atkins, Ralph Charles , Josephson, Paul R. , Joyce, Patrick , Hastings, Margaret , Prestwich, Michael Charles , Colley, Linda J. , Whitelock, Dorothy , Barr, Nicholas A. , Morrill, John S. , Briggs, Asa , Kellner, Peter , Chaney, William A. , Smith, Lacey Baldwin , Gilbert, Bentley Brinkerhoff , Frere, Sheppard Sunderland and Spencer, Ulric M. (14 красавіка 2023) United Kingdom. Encyclopedia Britannica. Праверана 15 красавіка 2023 г.
  2. ^ Перапіс насельніцтва Ангельшчыны ў сакавіку 2011 году (анг.)
  3. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
  4. ^ Расейска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928.
  5. ^ St. George — England’s Patron Saint. Britannia.com. Архіўная копія ад 8 March 2017 г.
  6. ^ United Kingdom — History of the Flag. FlagSpot.net.
  7. ^ Wise 1980. С. 22.

Літаратура

рэдагаваць
  • Wise, Terence. Medieval Heraldry (Histories). — Osprey Publishing, 2000 (orig. ed. 1980). — С. 22. — ISBN 1841761060 (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць