Крожы
Кро́жы (лет. Kražiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Кражанце. Цэнтар староства Кельменскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 784 чалавекі. Знаходзяцца за 17 км на ўсход ад Кельмаў, паміж Ворнямі і Расенамі.
Крожы | |||||
лет. Kražiai | |||||
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Раён: | Кельменскі | ||||
Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 784 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-86026 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°36′0″ пн. ш. 22°41′0″ у. д. / 55.6° пн. ш. 22.68333° у. д.Каардынаты: 55°36′0″ пн. ш. 22°41′0″ у. д. / 55.6° пн. ш. 22.68333° у. д. | ||||
Крожы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крожы — даўняе магдэбурскае места, колішні галоўны адміністрацыйны цэнтар Жамойці.
Назва
рэдагавацьТапонім Крожы, магчыма, утварыўся ад назвы ракі Кражанты, але лінгвісты ня могуць патлумачыць такую трансфармацыю (скарачэньне) пачатковай назвы[1]. Зь іншага боку, назву ракі Кражанты (відаць, праз брак адэкватнага тлумачэньня зь летувіскай мовы) спрабуюць выводзіць ад назвы мястэчка[2].
Гісторыя
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра Крожы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладаньняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[3]. З 1410 году зьяўляюцца зьвесткі пра Кроскую воласьць. Каля 1421 году тут заснавалі касьцёл.
З пачатку XV стагодзьдзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытуляваўся графам «на Крожах». З 1554 году — у валоданьні Завішаў і Шэметаў, з 1568 году — Радзівілаў.
У 1607 годзе жамойцкі біскуп М. Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 году ў месьце працавала езуіцкая місія, а з 1618 году — калегіюм. Пры калегіюме дзейнічаў тэатар. У 1629—1742 гадох у Крожах месьцілася духоўная сэмінарыя Жамойкага біскупства.
У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бэнэдыктынак, у 1758 годзе — дом марыявітак. У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы[4]. На 1790 год тут было 160 двароў[5].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крожы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1918 году — у складзе Летувы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1895 год — 3375 чал.[6]; 1897 год — 1761 чал.
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 998 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 784 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1757—1763) і кляштар бэнэдыктынак
- Калегіюм езуітаў (XVII ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)
Галерэя
рэдагаваць-
Калегіюм езуітаў
-
Падмуркі езуіцкага касьцёла
-
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, фрагмэнт
-
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, інтэр’ер
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 101—102.
- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 284.
- ^ G. M., A. K. Ł. Kroże // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 720.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 285.
- ^ Кроже // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1895 Т. XVIa. — С. 809—810.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7