Вітаўт Тумаш
Вітаўт Тумаш (пс. Сымон Брага; 20 сьнежня 1910, в. Сьпягліца, Вялейскі павет — 27 красавіка 1998[2], Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца.
Вітаўт Тумаш лац. Vitaŭt Tumaš | |
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1910 або 1910[1][1][1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 красавіка 1998 або 1998[1][1][1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, гісторык, грамадзкі дзяяч, лекар |
Навуковая сфэра | гісторыя, мэдыцына[1] і палітыка[1] |
Сябра ў | Таварыства прыяцеляў беларусаведы, Беларускі камітэт самапомачы, Беларускі нацыянальны цэнтар і Беларускі інстытут навукі і мастацтва |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 20 сьнежня 1910 году ў вёсцы Сьпягліцы Вялейскага павету ў беларускай каталіцкай сям’і. У часе Першай сусьветнай вайны сям’я была ў бежанцах на землях Летувы. Тамака Вітаўт і пайшоў у школу, што дазволіла яму добра ведаць летувіскую мову.
На пачатку 1920-х гадоў навучащся ў Віленскай беларускай гімназіі, па яе сканчэньні паступіў ў Віленскі ўнівэрсытэт на мэдычны факультэт.
Рэдагаваў беларускія выданьні. Празь яго рукі прайшлі ўсе заходнебеларускія паэтычныя зборнікі Максіма Танка. «Танк мае здольнасьці, а я — веды», — казаў Тумаш. Ён жа адрэдагаваў і першую, праскую, кнігу «Ад родных ніў» (1942 год) Ларысы Геніюш, якая, віншуючы Вітаўта з 60-годзьдзем, пісала: «Першыя вершы — мае жураўлі Дзякуюць Вам за апеку. Дзякуй за тое, што другам былі, Што заўсёды былі чалавекам»[2].
Напярэдадні 1939 году па заканчэньні ВНУ разам з доктарам Міколам Шчорсам, быў на Валыні на практыцы. З пачаткам Другой сусьветнай вайны, ня хочучы патрапіць да Саветаў на ровары зьехаў на Захад.
Затрымаўся на Заходняй Беласточчыне, пасьля ў Лодзі. У 1940—1941 гадох стаяў на чале лодзьскага аддзелу Беларускага камітэту самапомачы. Наяжджаў у Бэрлін. Супрацаваў з шмат якімі беларускімі арганізацыямі, друкаваўся. Рэдагаваў беларускую газэту «Раніца» — асяродак беларускіх патрыётаў у Нямеччыне. Пасьля пачатку вайны між Нямеччынай і СССР, вярнуўся на Беларусь. Пад пагрозаю арышту вымушаны зь ліпеня да лістапада 1941 году працаваць бурмістрам Менску. Вызначыўся на гэтай пасадзе тым, што, апрача разбудовы нацыянальнага жыцьця, рашучымі дзеяньнямі спыніў пашырэньне эпідэміі па Менску.
З 1943 году — рэдактар бэрлінскай газэты «Раніца». Пасьля вайны працаваў недалёка ад Беларускага лягеру Ватэнштэт. Браў удзел у большасьці культурна-палітычных мерапрыемстваў лягеру і арганізацыі беларускае эміграцыі.
21 чэрвеня 1948 году абраны Прэм’ер-міністрам БНР у выгнаньні[3], але ў жніўні 1948 г. паведаміў аб сваёй адмове ад пасады[4].
Зьехаў у ЗША. Тамака заснаваў Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і зрабіўся ягоным старшынём. Адзін з выдатных дасьледчыкаў і заснавальнікаў скарыназанаўства[5].
На базе БІНіМ выдаваў часопісы «Запісы БІНіМу» й «Конадні».
Раптоўна памёр 27 красавіка 1998 году ад крывазьваньня ў мозаг. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў Нью-Джэрзі (ЗША).
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьЗьвяртаў увагу на вялікае сымбалічнае значэньне Вільні для гісторыі Беларусі: « пісаць гісторыю беларускага народу ды без гісторыі нацыянальна-духовага цэнтру краю, сталічнае Вільні, гэта такая ж недарэчнасьць, як калі б нехта пробаваў пісаць гісторыю старажытнае Грэцыі ды без гісторыі Атэнаў»[6].
Зьвяртаў увагу на палітыку летувізацыі за часамі савецкай акупацыі Беларусі: «вось пры гэткім культурна-мэханічным трактаваньні партыйнай гістарыяграфіяй гісторыі беларускага народу савецкім гісторыкам даводзіцца цяпер пісаць, што не ў Беларусі, але Жамойці-Летуве, бо ж у Вільні, беларускія кнігі друкаваў доктар Скарына, а па ім слаўны Пётра Мсьціславец, знакамітая Друкарня Дому Мамонічаў ды іншыя беларускія друкары, што ў Жамойці-Летуве складаўся ды выдаваўся Літоўскі Статут…»[6].
Працы
рэдагаваць- Балцкі элемэнт пры паўстанні сучаснага беларускага народу, 1950.
- Да справы беларускай паўдзённай этнаграфічнай мяжы, 1954.
- Дыпляматычная кантравэрсыя 1646 году за беларускую мову // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, No. 12, 1974 г.; Часопіс «Спадчына», No. 2, 1997.
- Гістарычная канцэпцыя Вацлава Ластоўскага ў працах сучасных гісторыкаў, 1974.
- Р. Максімовіч. Рэцэньзія: Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра. Пераклаў з лацінскай мовы Язэп Семяжон. Мінск, Выдав. «Мастацкая літаратура», 1973, 96 б. // Запісы БІНіМ. — New York: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 1977. — Т. 15. — С. 103—109.
- Р. Максімовіч. Рэцэньзія: Mikalojus Husovianas. Giesmė apie stumbrą. Iš lotynų kalbos vertė Benediktas Kazlauskas. Vilnius, «Vaga», 1977, 108 p. // Запісы БІНіМ. — New York: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 1978. — Т. 16. — С. 137—139.
- Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. ХVІ—ХХ, 1989.
- Выбраныя працы, 2002, Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд. ISBN 978-5272-09-2.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж Braha, Symon // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Імёны Свабоды: Вітаўт Тумаш // Радыё Свабода, 21.12.2006
- ^ Рада БНР (1947—1970): Падзеі, дакументы, асобы. / Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013 — с. 403
- ^ Рада БНР (1947—1970): Падзеі, дакументы, асобы. / Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013 — с. 109
- ^ Генадзь Сагановіч. Вітаўт Тумаш як гісторык // Запісы БІНіМ №25-2001
- ^ а б Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
Літаратура
рэдагаваць- Тумаш Вітаўт // Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002. — 144 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — 300 ас.
- Тумаш Вітаўт // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.
- Тумаш Вітаўт // Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Менск: БГА, 2002.