Black Holes and Revelations

альбом гурту Muse 2006 року

Black Holes & Revelations — чацьверты студыйны альбом брытанскага рок-гурта Muse, выдадзены 3 ліпеня 2006 году. Запіс альбома быў зроблены ў Нью-Ёрку і Францыі. Альбом адлюстраваў зьмены ў музычным стылі гурта, на яго паўплывалі Queen, Millionaire, Sly and the Family Stone, Depeche Mode, Franz Ferdinand і музыка паўднёвай Італіі.[1]

Black Holes & Revelations
Вокладка альбому Black Holes & Revelations. Muse. 2006
Альбом Muse
Выдадзены 3 ліпеня 2006 году
Запісаны жнівень-сьнежань 2005 году
Жанр электронны рок, альтэрнатыўны рок, прагрэсіў-рок, нью-прог
Працягласьць 45:28
50:06 (з бонус-трэкам)
Выдавец Helium 3, Warner Bros. Records
Прадусар Рыч Косты, Muse
Храналёгія Muse
Absolution
(2003)
Black Holes & Revelations
(2006)
HAARP
(2009)
Прафэсійны агляд
Сынглы да Black Holes & Revelations
  1. «Supermassive Black Hole»
    Выдадзены: 19 чэрвеня 2006 году
  2. «Starlight»
    Выдадзены: 4 верасьня 2006 году
  3. «Knights of Cydonia»
    Выдадзены: 27 лістапада 2006 году
  4. «Invincible»
    Выдадзены: 9 красавіка 2007 году
  5. «Map of the Problematique»
    Выдадзены: 18 чэвреня 2007 году

Лірыка альбома ўвабрала ў сябе пэўны палітычны падтэкст, навукова-фантастычныя тэмы, кансьпіратыўныя тэорыі, тэму ўварваньня прышэльцаў, а таксама болей звычайныя тэксты на тэму каханьня.

Альбом быў зьмешчаны на 34-ю пазыцыю чытачамі часопісу Q Magazine у намінацыі Лепшага гурта Вялікабрытаніі ўсіх часоў у лютым 2008 году. За першы тыдзень продажаў у Вялікабрытаніі было прададзена 115 144 копіі альбома,[2] што было болей, чым для папярэдняга альбома Absolution. Альбом стаў двойчы плятынавым, быў намінаваны на Mercury Prize.[3]

У Вялікабрытаніі было выдадзена 5 самотнікаў, зь якіх 3 былі выдадзеныя дадаткова ў ЗША. Было праведзенае сусьветнае турнэ, падчас якога гурт выступіў у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і большасьці краінаў Эўропы і Азіі.

Усе словы, акрамя «Assassin» (Muse), напісаныя Мэт’ю Бэламі. Уся музыка, акрамя «Map of the Problematique» (Мэт’ю Бэламі), напісаная Muse.

Назва Працягласьць
1. «Take a Bow»   4:35
2. «Starlight»   3:59
3. «Supermassive Black Hole»   3:29
4. «Map of the Problematique»   4:18
5. «Soldier's Poem»   2:03
6. «Invincible»   5:00
7. «Assassin»   3:31
8. «Exo-Politics»   3:53
9. «City of Delusion»   4:48
10. «Hoodoo»   3:43
11. «Knights of Cydonia»   6:06
12. «Glorious (Выйшла толькі ў японскім выданьні, потым была дададзеная ў лічбавую вэрсію на iTunes.[4] Таксама выйшла ў якасьці B-сайду ў самотніку Invincible.[5])»   4:40

«Take a Bow» прагучала ў перадачы Top Gear падчас тэставаньня Noble M15 Рычардам Гэмандам. Таксама яна трапіла ў другі афіцыйны трэйлер да фільму «Хавальнікі».[6]

Песьні, якія трапілі на абмежаванае выданьне DVD

рэдагаваць
  • «Supermassive Black Hole» (відэа)
  • «Starlight» (відэа)
  • «Knights of Cydonia» (відэа)
  • «Supermassive Black Hole» (выступ у Парыжы)
  • «Starlight» (выступ у Капэнгагене на MTV Awards)
  • «Knights of Cydonia» (выступ у Лёндане)

Даўжэйшая і цяжэйшая вэрсія «Assassin» (з пазнакай Grand Omega Bosses Version) была запісаная дадаткова і ёсьць на EP Knights of Cydonia.

  1. ^ Muse — Intergalacticists Stride Our World, MusicOMH  (анг.)
  2. ^ The Official UK Charts Company: All the No. 1’s — Black Holes and Revelations, The Official UK Charts Company. Архіўная копія  (анг.)
  3. ^ The BPI — Certified Awards, BPI. Архіўная копія  (анг.)
  4. ^ Black Holes and Revelations (Japan Bonus Track) (Bonus DVD) (Japan Tour Edition)  (анг.)
  5. ^ "Invincible 7" VINYL Single  (анг.)
  6. ^ Watchmen, iTunes  (анг.)