Шчучынскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Шчу́чынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 39 375 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Шчучын.

Шчучынскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шчучын
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксей Садоўскі[d][1]
Насельніцтва (2018) 39 375[2]
Шчыльнасьць 21 чал./км²
Плошча 1908,69[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 161 м[4]
Месцазнаходжаньне Шчучынскага раёну
Шчучынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-14
Паштовыя індэксы 231 5хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Шчучынскі раён мяжуе на поўначы зь Летувой, на захадзе з Гарадзенскім, на ўсходзе і поўдні зь Вярэнаўскім, Зьдзецельскім, Лідзкім і Мастоўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

рэдагаваць

Шчучынскі раён разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Гарадзенскай вобласьці, на захадзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Значная частка тэрыторыі раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны, паўднёвая ўскраіна — у межах Верхнянёманскай нізіны. Паверхня раёну плоскахвалістая, зь дзялянкамі марэнавых узгоркаў і шырокімі забалочанымі далінамі рэчак. Найвышэйшы пункт тэрыторыі раёну 196 м над узроўнем мора (каля вёскі Вялікае Мажэйкава), найніжэйшая адзнака — 109 м (зрэз Нёману) на поўдні раёну.

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, крэйда, будаўнічыя пяскі, цагляная сыравіна, бузы, гліна.

Клімат і расьліннасьць

рэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 663 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 196 дзён.

Лясы (33% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя і бярозавыя. Буйны масіў лесу — Катранская пушча знаходзіцца на паўночным захадзе раёну. Ляндшафтавыя заказьнікі дзяржаўнага значэньня: Котра, Ліпічанская пушча і Азёры (абодва часткова).

Гідраграфія

рэдагаваць

Найбольшая рака — Нёман з прытокамі Лебяда, Котра. Буйныя азёры — Берштаўскае, Доўгае.

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Баранавіцкай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году перападпарадкаваны Гарадзенскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 47 764 чалавекі[5] (перапіс); 2016 год — 40 930 чалавек[6]; 2017 год — 40 130 чалавек[7]; 2018 год — 39 375 чалавек[2]

Згодна зь перапісам 2009 року, беларусы складаюць 45% ад усяго насельніцтва, палякі — 46,4%, расейцы — 6,4%. У невялікай колькасьці на тэрыторыі раёну пражываюць таксама ўкраінцы, летувісы, татары і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў[8].

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Сельскагаспадарчую галіну Шчучынскага раёну (грамадзкі сэктар) прадстаўляюць 8 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, 3 унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, адкрытае акцыянэрнае таварыства «Васілішкі», 3 экспэрымэнтальныя базы, племпттушкапрадуктар, 28 фэрмэрскіх гаспадарак. Асноўны вытворчы кірунак сельскагаспадарчай галіны раёну — мяса-малочны, з вырошчваньнем збожжавых, бульбы і цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Найбольш буйныя зь іх — адкрытыя акцыянэрныя таварыствы «Шчучынскі завод „Аўтапровад“» і «Шчучынскі масласырзавод».

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка Масты — Ліда, аўтамабільныя дарогі Горадня — Ліда, Масты — Шчучын — Астрына — Радунь.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры:

  1. ^ http://schuchin.grodno-region.by/uploads/files/Privetstvie/Biografija-Sadovskogo-A.V.-dlja-sajta.pdf
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць
  • Щучинский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць