Сяргей Токць (нар. 12 красавіка 1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласьці) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).

Сяргей Токць

лац. Siarhiej Tokć
Дата нараджэньня 12 красавіка 1968(1968-04-12) (56 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

У 1992 скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1995 — асьпірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працуе на катэдры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1997 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Дасьледуе праблемы этнаканфэсійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 1920 стагодзьдзяў, праводзіць мікрагістарычныя дасьледаваньні.

За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпэндыю польскага ўраду імя Лява Сапегі[2], у часе якой сабраў матэрыял пра Ськідальскім паўстаньні 1939 году[3].

  1. ^ Tokc‘, Sjarhej Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць // «Наша Ніва», 7 красавіка 2008.
  3. ^ Токць, Сяргей. Скідзельскае паўстаньне 1939 году: антрапалёгія канфлікту // «ARCHE» № 8 (83), 2009.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць