Валеры Карашкоў
Вале́ры Мікала́евіч Карашко́ў — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2012).
Валеры Карашкоў | |
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 траўня 2006 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Наступнік: | Віктар Назаранка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 студзеня 1953 (71 год) Іўе, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьВалеры Карашкоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў м. Іўе Гарадзенскай вобласьці.
У 1975 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню СПА. 1975—1976 — служыў у войску. 1977—1981 — інжынэр, старшы інжынэр, начальнік аддзелу ЦКБ «Стандарт». 1981—1991 — намесьнік галоўнага інжынэра, намесьнік дырэктара ЦКБ «Спэктар», у 1991—1992 — намесьнік генэральнага дырэктара НВА «Спэктар».
1992—1994 — старшыня Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. 1994—1997 — старшыня Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі. 1997—2006 — старшыня Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 5 траўня 2006 — да 2012 — старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі.
Аўтар болей чым ста пяцьдзясяці навуковых працаў і артыкулаў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, сапраўдны чалец Беларускай інжынэрнай акадэміі, Акадэміі праблемаў якасьці Расейскай Фэдэрацыі, Мэтралягічнай акадэміі Расейскай Фэдэрацыі.
Узнагароды
рэдагавацьУ 2002 годзе ўзнагароджаны Граматай Выканаўчага камітэту СНД, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. 10 кастрычніка 2008 году за актыўную працу па ўмацаваньні й разьвіцьці Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў узнагароджаны граматай СНД. Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на бачыне «Беларускага тэлеграфнага агенцтва»
- Біяграфія на бачыне Дзяржкамстандарту (рас.)