МАЗ-103

беларускі аўтобус

МАЗ-103 — пасажырскі аўтобус вытворчасьці Менскага аўтамабільнага заводу для гарадзкіх і прыгарадных маршрутаў, упершыню выпушчаны ў 1996 годзе.

МАЗ-103
ВытворцаМенскі аўтамабільны завод
Хуткасьць95 км/г[1]
Сфэра прымяненьняпасажырскія перавозкі
МАЗ-103 у Вікісховішчы

Распрацоўка

рэдагаваць

15 чэрвеня 1992 г. «МАЗ» падпісаў з нямецкім аўтобусным прадпрыемствам «Нэаплян» ліцэнзійную дамову на вытворчасьць гарадзкога аўтобуса «Нэаплян 4014» і турыстычнага «Нэаплян 316SHD». Па вырабе ў 1993 годзе 6 ліцэнзійных гарадзкіх аўтобусаў выявілася іх неадпаведнасьць беларускаму рынку:

  1. завысокі кошт — 200 тысячаў $;
  2. непрыстасаванасьць падвескі да няроўнасьцяў гарадзкіх дарогаў — частыя непаладкі хадавой часткі ды стырнавога кіраваньня.

У выніку зьмены канструкцыі пачаў вырабляцца «МАЗ-103». З-за немажлівасьці вытворчасьці задняга моста партальнага тыпу ў чыстым выглядзе быў распрацаваны больш просты вузел. Гэта прывяло да павышэньня ўзроўню падлогі (з 360 мм да 580 мм) у хваставой частцы салёна. Пры гэтым беспрыступкавы ўваход у салён быў захаваны ў раёне пярэдніх і сярэдніх дзьвярэй. Праз скарачэньне выкарыстаньня пры зборцы імпартных частак «МАЗ-103» апынуўся ў 2,5 разы таньнейшым за «Нэаплян 4014».

Апісаньне

рэдагаваць

Кузаў — нясучы, суцэльнамэталічны, вагоннага тыпу. Шкло — уклеенае і, як правіла, таніраванае. Бакавыя вокны могуць усталёўвацца як з вузкімі адкіднымі форткамі, так і з шырокімі ссоўвальнымі. Аўтобус мае трое дзьвярэй ссоўвальнага тыпу (для пасажыраў 2 двухстворкавыя дзьверы і задняя палова пярэдніх дзьвярэй (пярэдняя палова пярэдніх дзьвярэй — для вадзіцеля). Праёмы дзьвярэй — 1250 мм. Кабіна вадзіцеля адгароджаная ад салёну.

Пасажырскі салён некалькі пашырыўся ў параўнаньні з МАЗ-101. У прыватнасьці, павялічылася адлегласьць паміж левымі і правымі радамі сядзеньняў. Аўтобус мае, як правіла, трохрадную пляніроўку. Па левым борце разьмешчаны здвоеныя сядзеньні. Па правым борце — адзіночныя. Месцаў для сядзеньня — ад 21 да 28 у залежнасьці ад камплектацыі. Агульная (намінальная) пасажыразьмяшчальнасьць — 100 чалавек, максымальная — 123 пасажыры. У салёне маецца накапляльная пляцоўка насупраць сярэдніх дзьвярэй. Маторны адсек разьмешчаны ў заднім левым куце салёна і займае ўсю прастору ад падлогі да столі.

Поўная вага складае 18 000 кг, у тым ліку нагрузка на пярэднюю вось — 6 500 кг, на заднюю — 11 500 кг. 220-літровы паліўны бак устаноўлены ў нішы з правага боку па ходзе аўтобуса і мацуецца да каркасу кузава хамутамі.

Першапачаткова на аўтобусы ўстанаўліваліся рухавікі ЯМЗ-236 і ММЗ Д-260.5. Аднак з-за малой магутнасьці, высокай шумлівасьці і вібранагружанасьці, завялікіх масы і габарытаў ад яраслаўскага рухавіка ЯМЗ-236 давялося адмовіцца на карысьць 230-сільнага ММЗ-260.5. Зьнешне аўтобусы з рухавіком ЯМЗ можна распазнаць па маторным адсеку, які займае большую шырыню ў салёне. У далейшым аўтобусы МАЗ зь нізкаю падлогаю сталі пераважна камплектавацца рухавіком ММЗ-260.5 ды пазначацца ў такім выпадку МАЗ-103-002.

  1. ^ Яўген Дубровін МАЗ-103 Грамадзкі транспарт у горадзе Баранавічы Праверана 11 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць